Сяргей Плева
Сяргей Плева (па-польску: Sergiusz Plewa; нарадзіўся 16 сакавіка 1940 году, вёска Ласінка, БССР, цяпер — Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 5 красавіка 2015, Беласток, Польшча[1]) — польскі палітык, інжынэр і грамадзкі дзеяч. У 1993—2001 дэпутат польскага парлямэнту, 2001—2005 сэнатар. Дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы.
Адукацыя і працоўная дзейнасьць
рэдагавацьУ 1967 скончыў Беластоцкую Вышэйшую Інжынэрную Школу, факультэт электрамэханікі (у цяперашні час Беластоцкая Палітэхніка).
У 1958—1979 працаваў у энэргасетках Беластоку як электраманцёр, тэхнік, начальнік аддзела і раёну. У 1979 быў сузаснавальнікам жыльлёва-камунальнага аб’яднаньня «Słoneczny Stok» у Беластоку, потым стаў яго кіраўніком і выконваў гэтыя абавязкі да 2006. З 1997 па 2006 займаў гэтую пасаду без ўзнагароджаньня, лічачы гэта сваім грамадзкім абавязкам.
Палітычная дзейнасьць
рэдагавацьНа працягу 30 гадоў быў чальцом польскай партыі PZPR, затым SdPR, у 1997 ўступіў у Саюз Дэмакратычнай Левіцы, уваходзіў у склад рэгіянальных і дзяржаўных кіраўнікоў партыі. У 1993-1997 быў дэпутатам у парлямэнце II кадэнцыі ад партыі SLD. Працаваў у жыльлёва-будаўнічай камісіі, камісіі нацыянальных і этнічных меншасьцяў, надзвычайнай камісіі па разглядзе праектаў грамадзянскіх законаў, а таксама ў розных падкамісіях. Дэпутацкая актыўнасьць падчас II кадэнцыі парлямэнту складала.
У 1997-2001 быў дэпутатам у парлямэнце III кадэнцыі ад партыі SLD. У гэты пэрыяд быў кіраўніком будаўнічай і архітэктурнай камісіі, а таксама чальцом шматлікіх камісій і падкамісій. У выбарах у Верхнюю палату парлямэнта (сэнат) атрымаў 118.837 галасоў. У 2001-2005 гадах быў сэнатарам у парлямэнце V кадэнцыі ад партыі SLD. Выконваючы пасаду сэнатара быў чальцом эміграцыйнай камісіі, камісіі дзяржаўнага бюджэту і інфраструктуры. Будучы сэнатарам быў вельмі зацікаўлены ў адкрыцьці незалежнага ўнівэрсытэту ў Беластоку. Падчас усёй сваёй палітычнай дзейнасьці актыўна падтрымліваў Медыцынскую Акадэмію ў Беластоку (заразь Медыцынскі ўнівэрсытэт).
Падтрымліваў праваслаўнае грамадзтва, быў актыўным чальцом Міжнароднага Дабрачыннага Фонду адзінства праваслаўных народаў (IFUOCN). У 1996 годзе арганізаваў кангрэс Фонду ў Варшаве, які адбыўся ў парлямэнце Рэспублікі Польшча. Падчас кангрэсу была арганізавана сустрэча з прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім. Падтрымліваў матэрыяльна ініцыятывы мясцовых супольнасьцяў, напр. раённыя спартовыя спаборніцтвах пажарнікаў Бельску Падляскага. Цягам шматлікіх гадоў з уласных сродкаў спансаваў добраахвотную пажарную частку ў Лосінцы (родная вёска).
Прымаў актыўны ўдзел у фінансаваньні дзіцячых дамоў, фонду "Młoda Polonia" і іншых дзіцячых арганізацыяў. Будучы сэнатарам з асабістых грашовых сродкаў аплаціў знаходжаньне ў Польшчы больш за 100 дзяцей польскага паходжаньня з Украіны.
Заслугі і ўзнагароды
рэдагаваць- Тытул "Беластачанін 1988"
- Срэбраны Крыж Заслугі
- Залаты Крыж Заслугі
- Кавалерскі Крыж Ордэна Адраджэньня Польшчы
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьБыў жанаты, ёсьць 2 дачкі Эльжбета (лекар) і Катажына (юрыст), 8 унукаў і 2 праўнукаў.