Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі (па-расейску: Сергей Лагодинский, па-нямецку: Sergey Lagodinsky; нар. 1 сьнежня 1975, Астрахань, РСФСР, СССР[3]) – нямецкі палітык, юрыст і журналіст расейскага й габрэйскага паходжаньня, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня ад партыі Саюз 90/Зялёныя.

Сяргей Лагадзінскі
Дата нараджэньня 1 сьнежня 1975(1975-12-01)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак юрыст, адвакат, палітык
Сайт lagodinsky.de (ням.)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Нямеччыну ў 1993 годзе[4]. Пазьней стаў чальцом бэрлінскага аддзяленьня габрэйскай абшчыны[5].

У Гётынгенскім унівэрсытэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардзкім унівэрсытэце – у галіне дзяржаўнага кіраваньня. Атрымаў ступень доктара права ў Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта(be)[6].

Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[6]. У 2003–2008 гадох працаваў праграмным дырэктарам і дарадцаю ў бэрлінскай сядзібе Амэрыканскага габрэйскага камітэту(pl)[7]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасьцю, у тым ліку для «Deutschlandradio(pl)», «Нямецкай хвалі», «Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі», «Süddeutsche Zeitung(be)» i «Die Welt(be)»[7].

У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў габрэйскага паходжаньня[4]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы ейную пазыцыю ў дачыненьні да Ціла Сарацына(uk)[4]. Пазьней пачаў працаваць у Фондзе Гайнрыха Бёля(uk), дзе быў кіраўніком аддзелу па справах Эўрапейскага Зьвязу й Паўночнай Амэрыкі[6].

Сяргей Лагадзінскі пра сябе ў відэа для Фонду Гайнрыха Бёля(uk)/Эўрапейскага зялёнага фонду(pl)

У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[8]. На выбарах 2019 году быў абраны ў Эўрапейскі парлямэнт IX скліканьня па партыйным сьпісе[9].

14 верасьня 2020 году ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным вязьнем[10][11].

  1. ^ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter (мн.)
  2. ^ https://worldfellows.yale.edu/person/sergey-lagodinsky/
  3. ^ Sergey LAGODINSKY (пол.). Эўрапейскі парлямэнтПраверана 2019-07-02 г.
  4. ^ а б в Sarrazin war ihm zu viel (ням.). Die Tageszeitung(pl) (2011-04-27). Праверана 2019-05-26 г.
  5. ^ Repräsentantenversammlung (ням.). Габрэйскае жыцьцё ў Бэрліне(de)Праверана 2019-05-26 г.
  6. ^ а б в Sergey Lagodinsky (ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk)Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
  7. ^ а б Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae (анг.). juedischesmuseum.de. Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2016-04-14 г.
  8. ^ Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019 (ням.). Саюз 90/Зялёныя (2018-11-10). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2018-11-10 г.
  9. ^ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (анг.). Bundeswahlleiter(de)Праверана 2019-05-27 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.
  10. ^ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-14). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
  11. ^ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэньня Усходняй Эўропы(uk)Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-04 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • lagodinsky.de — афіцыйны сайт Сяргей Лагадзінскі