Сяргей Дылеўскі

беларускі працаўнік

Сярге́й Дыле́ўскі (1 верасьня 1989, Менск) — лідэр стачкаму Менскага трактарнага заводу, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе і прэзыдэнцкіх выбараў.

Сяргей Дылеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 верасьня 1989(1989-09-01) (35 гадоў)
Узнагароды:

6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе Дылеўскаму завочна прызначылі 12 гадоў калёніі[1].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і працоўных. Скончыў Трэці машынабудаўнічы ліцэй у Менску, хацеў вучыцца на аўтамэханіка, але па стане здароўя прыйшлося паступіць на іншую спэцыяльнасьць — тэхналёгія машынабудаваньня. На Менскім трактарным заводзе Дылеўскі працуе тэрмістам[2].

Ён заўсёды хацеў працаваць з аўтамабілямі, матацыкламі, будаваў свае ўласныя праекты ў асабістым гаражы[2]. У 2015 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дрыфтынгу[3].

Пратэсты 2020 году

рэдагаваць

Пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе і пачатку акцый пратэсту Дылеўскі абурыўся дзеяньнямі міліцыі. Ён завёз некалькіх пратэстоўцаў у бальніцы і заклікаў да страйку на МТЗ. Да страйку далучыліся рабочыя, якія запатрабавалі вызваліць усіх палітычных зьняволеных і правесьці новыя выбары. Дылеўскі ўзначаліў калёну з 1000 рабочых, што прайшла маршам па цэнтры Менску. 17 жніўня ён правёў калёну ў 5000 страйкуючых супрацоўнікаў МТЗ. 18 жніўня Дылеўскі заявіў, што 50 чалавек, якія выйшлі на мітынг каля МТЗ, былі ненадоўга затрыманыя[4].

Быў абраны ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады, створанай для каардынацыі перадачы ўлады. 21 жніўня прызнаны «палітычнай зоркай» паводле вэрсіі New York Times[5].

Ціск улады

рэдагаваць

21 жніўня 2020 году Дылеўскага выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт.

24 жніўня 2020 году быў затрыманы спэцслужбамі разам з Вольгай Кавальковаю ля прахадной МТЗ пры спробе падтрымаць страйкоўцаў[6][7][8][9]. Іх асудзілі на 10 сутак за спробу зладзіць пікет, аднак калі мінуў тэрмін не выпусьцілі, а асудзілі яшчэ на 15 сутак за ўдзел у акцыі 23 жніўня. Потым 5 верасьня Кавалькову вывезьлі да польскай граніцы, а Дылеўскі выйшаў на волю 18 верасьня.

Палітычная пазыцыя

рэдагаваць

У жніўні 2020 году Дылеўскі заявіў, што лічыць беларускую прамысловую сыстэму неэфэктыўнай, і што адсутнасьць алігархаў ў Беларусі «далёка не дасягненьне», паколькі гэта азначае, што «здаровыя» бізнэсоўцы ня хочуць інвэставаць у Беларусь. Дылеўскі заявіў, што палітыка будзе «апошняй, што [ён] хацеў бы рабіць»[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць