Сяргей Даўлатаў
Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозьвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасьня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк) — савецкі пісьменьнік і журналіст, дысыдэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: цыдулкі наглядчыка» (рас. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рас. «Компромисс»); «Запаведнік» (рас. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцьця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калёній, пра журналісцкую дзейнасьць у газэце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.
Сяргей Даўлатаў | |
Сергей Довлатов | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сяргей Данатавіч Даўлатаў |
Нарадзіўся | 3 верасьня 1941 Уфа, СССР |
Памёр | 24 жніўня 1990 Нью-Ёрк, ЗША |
Пахаваны | |
Бацькі | Donat Mechik[d] |
Сужэнец | Asya Pekurovskaya[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | з 1960 |
Мова | расейская мова[1] і ангельская мова |
http://www.sergeidovlatov.com |
Эміграваў у ЗША у 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Свабода (радыё); ягоныя творы друкаваліся ў вядомых амэрыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».
Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на габрэйскіх могілках.[2]
Памяць
рэдагаваць- У жніўні 2007 году ў Санкт-Пецярбургу на сьцяне дому 23 па вул. Рубінштэйну, дзе жыў пісьменьнік у 70-я гады XX ст., усталяваная памятная шыльда [3].
- Памятная шыльда ўсталяваная таксама на сьцяне дому 41 па вул. Вабрыку (Vabriku) (да 1990 году - вул. Рабчынскага) у Таліне, дзе Даўлатаў жыў у 1972-1975 гадах падчас працы ў мясцовых газэтах [4].
- Часопіс Звезда ўручае літаратурную прэмію імя Сяргея Даўлатва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы», Аляксандар Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.
- ^ Дом Даўлатава аздобят памятнай шыльдай (рас.)(недаступная спасылка)
- ^ Вяртаньне Даўлатва (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |