Сяргей Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Сяргей Баркоўскі (14 сьнежня 1963, Алма-Ата, КССР, СССР) — актор, заслужаны артыст Расеі (2005).
Сяргей Баркоўскі | |
Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1963[1] (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінаактор |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0055112 |
Сайт | sbarkovskiy.ucoz.ru |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1966 г. разам з бацькамі пераяжджае ў г. Мікалаеў ва УССР. Па заканчэньні школы паступіў на аддзяленьне навуковага камунізму філязофскага факультэту Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з адзнакай і каля году выкладаў філязофію ў Ленінградзкім вышэйшым інжынэрскім марскім вучылішчы імя адмірала С. В. Макарава, рыхтуючыся да паступленьня ў асьпірантуру, а таксама, паралельна з выкладчыцкай дзейнасьцю займаўся ў паўпрафэсійнай студыі, якую вёў Вадзім Голікаў, кіраўнік тэатру Камэдыі. А калі Голікаў стаў набіраць курс у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі, Сяргей Баркоўскі пайшоў да яго вучыцца. Правучыўшыся паўтара году ў Голікава, Баркоўскі перайшоў на курс М. Сулімава. ЛДІТМіК скончыў у 1992 г. з двума чырвонымі дыплёмамі — акторскім і рэжысэрскім, і ў тым жа годзе ён быў прыняты ў трупу Моладзевага тэатру на Фантанцы. Разам са сваім аднакурсьнікам Сяргеем Ягоравым яны напісалі п’есу-фантазію на тэму ўсходніх казак, якая звалася «Каліф-бусел» і езьдзілі з гэтай казкай па дзіцячых садках і школах. Зь цягам часу актор зрабіўся незвычайна папулярны ў піцерскіх тэатралаў. Дыяпазон роляў, даступных артысту, незвычайна шырокі. Адначасова з працай у Моладзевым тэатры Баркоўскі выступае на сцэнах іншых тэатраў ды здымаецца ў кіно. За свае працы Сяргей Баркоўскі неаднаразова ўзнагароджваўся прэстыжнымі тэатральнымі прэміямі, сярод якіх Прэмія імя Смактуноўскага за выкананьне ролі Карла ў спэктаклі Моладзевага тэатру на Фантанцы «Жаўрук».
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ Sergej Barkovskij // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.