Сяо Жатэн
Ся́о Жатэ́н (па-кітайску: 张博恒; 30 студзеня 1996 году) — кітайскі гімнаст.
Сяо Жатэн | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 студзеня 1996[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спартовы гімнаст |
Кар’ера
рэдагавацьЖатэн пачаў займацца спартовай гімнастыкай у веку пяці гадоў[2]. Галоўная ўправа спорту Кітаю надала яму званьне элітнага спартоўца нацыянальнай клясы ў 2012 і 2016 гадах[2]. У першыню на чэмпіянатах сьвету зьявіўся ў 2015 годзе, дзе ягоная каманда фінішавала на трэцім месцы ў шматборстве. Праз два гады Жатэн на чэмпіянаце Азіі здабыў залаты мэдаль у складзе каманды, а таксама быў першым у індывідуальным заліку ў шматборстве і на ашэстку. У 2018 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Досе ягоная каманда здабыла золата ў шматборстве. У асабістым заліку ён стаў чэмпіёнам сьвету ў практыкаваньнях на кані і другім у шматборстве. У выніку агенцыя Сыньхуа назвала яго адным зь дзесяці найлепшых спартоўцаў году Кітаю[2].
У 2019 годзе на чэмпіянаце сьвету вынікі былі няўдалымі, то бок Жатэн здабыў срэбра ў камандным шматборстве ды быў трэцім у вольных практыкаваньнях. На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году атлет у складзе кітайскай каманды здабыў бронзу ў шматборстве, а таксама быў другім у індывідуальным заліку гэтай жа дысцыпліны. У дадатак Жатэн паклаў на свой рахунак бронзу ў вольных практыкаваньнях. Наступныя чэмпіянаты сьвету спартовец прапусьціў, але вярнуўся ў каманду на летнія Алімпійскія гульні 2024 году. З кітайскай дружынай стаў другім у камандным заліку шматборства ды здабыў бронзавы мэдаль у асабістым заліку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Xiao Ruoteng // https://www.olympedia.org/athletes/141858
- ^ а б в «Artistic Gymnastics XIAO Ruoteng». Tokyo 2020 Olympics.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце Міжнароднай гімнастычнай фэдэрацыі.