Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба
Сядзіба
Сядзіба
Краіна Беларусь
Места Кобрынь
Каардынаты 52°12′33.41″ пн. ш. 24°21′19.62″ у. д. / 52.2092806° пн. ш. 24.35545° у. д. / 52.2092806; 24.35545Каардынаты: 52°12′33.41″ пн. ш. 24°21′19.62″ у. д. / 52.2092806° пн. ш. 24.35545° у. д. / 52.2092806; 24.35545
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1790
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба на мапе Беларусі
Сядзіба
Сядзіба
Сядзіба
Сядзіба на Вікісховішчы

Сядзіба — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Губэрніяльнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляную сядзібу ў Кобрыні збудавалі ў 1794 годзе. Не захавалася зьвестак пра аўтара праекту і першага гаспадара сядзібы. Відаць, па здушэньні паўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі сядзібу адабралі ў гаспадароў, бо ў канцы 1795 году яна ўжо стаяла парожняй.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1797 годзе расейскія ўлады пасялілі ў сядзібе Аляксандра Суворава.

У 1860 годзе ў доме жыў адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў генэрал Рамуальд Траўгут.

Найноўшы час

рэдагаваць

Будынак згарэў у Другую сусьветную вайну. У 1948 годзе сядзібу аднавілі і прыстасавалі пад вайскова-гістарычны музэй. У 1980 годзе будынак рэстаўравалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-павярховы будынак, накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сымэтрычна-восевая кампазыцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучаецца ў цэнтры ганкамі (на чатырох слупах), завершанымі трыкутнымі франтонамі. Атынкаваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі.

Плян анфілядны. Абапал галоўнага ўваходу стаяць дзьве гарматы 1812 году[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Суворава, 16.
  1. ^ Кулагін А. Кобрынскі сядзібны дом // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 247.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Д000401