Сядзіба Мілашаў (Чарэя)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Мілашаў
Сядзіба Мілашаў
Сядзіба Мілашаў
Краіна Беларусь
Вёска Чарэя
Каардынаты 54°37′10.6″ пн. ш. 29°17′24.3″ у. д. / 54.619611° пн. ш. 29.290083° у. д. / 54.619611; 29.290083Каардынаты: 54°37′10.6″ пн. ш. 29°17′24.3″ у. д. / 54.619611° пн. ш. 29.290083° у. д. / 54.619611; 29.290083
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Сядзіба Мілашаў на мапе Беларусі
Сядзіба Мілашаў
Сядзіба Мілашаў
Сядзіба Мілашаў

Сядзіба Мілашаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Чарэі. Знаходзілася на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на беразе Чарэйскага возера. Да нашага часу захаваліся склеп, ліпавая алея, падстава альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны капліцы-пахавальні побач з каталіцкімі могілкамі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Млын, да 1918 г.

У канцы XVІІІ ст. Чарэя перайшла ў валоданьне Ўладзіслава Любіч Мілаша, бацькі вядомага францускага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад папярэдніх уладальнікаў Сапегаў засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў і карціны, побач быў парк.

Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы разьмяшчаліся мураваны млын і вінакурня, а за домам — ліпавая алея з зарасьнікамі дзікай рудбекіі. Побач зь ліпавай алеяй — адзін з каскадаў сажалак.

Па Кастрычніцкім перавароце (1917) у будынку сядзібы разьмяшчалася школа, а ў час Другой сусьветнай вайны яго цалкам зруйнавалі[1].

  1. ^ Сядзіба Мілашаў. Чашніцкі раён, в. Чарэя, Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць, 3.12.2019 г.

Літаратура

рэдагаваць