Сябар
асоба, зь якой сябруе гэтая асоба
Ся́бар — добра знаёмы чалавек, зь якім падтрымліваюцца сяброўскія, даверлівыя стасункі; тава́рыш, пры́яцель.
Арыстотэль уяўляў сябра як alter ego.
Сяброўскія стасункі між юнакамі і дзяўчатамі нярэдка садзейнічаюць узьнікненьню каханьня.
Этымалёгія
рэдагавацьПаходзіць ад літоўскага сябрь — таварыш, саўдзельнік. Упершыню згаданае ў Пскоўскай суднай грамаце(d), пазьней — у Перамышлеўскім жыцьці Ісуса Хрыста(d)[1] і Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 року.
Прыказкі
рэдагаваць- Чалавек безь сяброў, што печ бяз дроў
- Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада
- Лепш сто сяброў, чым сто рублёў
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Brückner 1927. С. 505.
Літаратура
рэдагаваць- Aleksander Brückner. siabr (пол.) // Słownik etymologiczny języka polskiego. — Kraków: Krakowska Spółka Wydawnicza, 1927.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |