Сэю
Сэ́ю (声優; скарочанае па-японску: 声の俳優 — Сэ́йна Ою — «галасавы актор») — у Японіі — прафэсійны актор агучаньня. Талент сэю патрэбны паўсюль, дзе патрэбна «граць голасам» — праца на радыё, тэлевізіі, пры дубляжы іншамоўных фільмаў, агучваньні кампутарных і відэа-гульняў, а таксама анімэ.
У адрозьненьне ад іншых краін, у Японіі агучаньнем ды дубляжом займаюцца не няўдалыя драматычныя акторы, учорашнія студэнты тэатральных ВНУ ці артысты-пенсіянэры. Сэю — асобная прафэсія дзеля валоданьня якой трэба веды па драматычным мастацтве, сьпеве і незвычайная гібкасьць голасу, каб мець магчымасьць размаўляць рознымі галасамі. Таму, амаль ніколі, не ўдаецца добра дубляваць анімэ на іншыя мовы.
1920-я (радыё)
рэдагавацьГісторыя ўзьнікненьня Сэю пачынаецца з радыё. У 1925 годзе ў першыню ў Японіі пачала працаваць першая радыёстанцыя Такійская Вяшчальная Кампанія (цяпер мае назву Ніпан Госа К’ёка́і — 日本放送協会 — Японская Тэлерадыё Карпарацыя — (скар. NHK)). Для разыграньня драматычных пастановак былі запрошаныя 12 студэнтаў-актораў, якіх пачалі называць Радзіо Якуся — ラジオ役者 — Радыё Артыст, яны ж у першыню й пачалі называць сябе "Сэю", але доўгі час дадзеная назва не атрымлівала агульнага карыстаньня, а шмат хто блытаў маладых актораў з працаўнікамі сеткі супэрмаркетаў з падобнай на слых назвай.
Наступным крокам да папулярнасьці, было адкрыцьцё NHK ў 1941 годзе, сапраўднае школы для падрыхтоўкі актораў радыё-драмы Токё Цюо Госа К’ёку Сэндзоку Ґэкіда́н Гаю Ясэй Сё — 東京中央放送局専属劇団俳優養成所 — Агенцыя Такійскага Цэнтральнага Вяшчацельнага Каналу па падрыхтоўцы Актораў. Праз год новая трупа выпусьціла сваю першую пастаноўку і слова «сэю» другі раз узьнікла на даляглядзе японскіх жыхароў і толькі тады пайшло ў народ.
Пасьля зьяўленьня ў Японіі тэлевізійнага вяшчаньня частка сэю сышла для агучваньня рэклямных ролікаў і мультфільмаў, але яшчэ доўгі час найбольш папулярнымі былі менавіта радыё-сэю.
1950-я (дубляж)
рэдагавацьХутка японская тэлевізія значна расшырыла час вяшчаньня і японскіх фільмаў дзеля запаўненьня этэру перастала хапаць. NHK вырашыла трансьляваць іншамоўныя фільмы. Першапачаткова замежныя фільмы йшлі на мове арыгіналу зь японскімі субтытрамі, але зь цягам часу тэлевізійнае кіраўніцтва вырашыла іх дубліяваць. Тут і ўзьнікла сур’ёзная праблема. З-за праблем з ганарарамі прафісійныя кіна й тэлевізійныя акторы адмовіліся займацца дубляжом, таму дзеля агучаньня прыйшлося ледзьве не набіраць людзей з вуліцы. Сярод японскіх дублёраў апынуліся радыё-сэю, вулічнымі камэдыянтамі, апавядальнікамі ракуґа й г.д. Менавіта зь іх хутка й узьнік г. з. Такійскі Каапэратыў Актораў — 東京俳優生活協同組合 — Токё Гаю Сэйка́цу Кёда Кума́і, ці па простаму Га́йк’ё — 俳協.
У 1955 г. выйшаў першы дубліяваны мультфільм (адзін з эпізодаў «Супэрмэна»), а дзесь праз колькі месяцаў першы дубліяваны фільм («Cowboy G-Men»), якія дубліяваліся на жыва непасрэдна ў тэлестудыі. 8 красавіка 1956 першы фільм дзе дубляж быў ужо ў запісу («Прыгоды Тэлевізійнага Хлопчыка»). У 1960-я гады дубляж і адпаведна зь ім папулярнасьць сэю перажыла свой першы бум.
1970 (анімэ)
рэдагавацьЧарговым і дастаткова вялікім крокам да папулярнасьці была папулярызацыя анімэ. Гэта здарылася пасьля выхаду ў кастрычніку 1974 году зьверхпапулярнага анімэ-сэрыялу «Касьмічны човен Яматы» (宇宙戦艦ヤマト — Уцю́ Сэнка́н Яма́та). За кароткі час японскае анімацыя і ўсё што зь ёй было зьвязана атрымала незвычайную папулярнасьць спачатку на радзіме, а потым і за мяжой. Японскіх рэжысэраў і мастакоў пачалі запрашаць на працу ў ЗША і Эўропу, не абмінула гэтая хваля й сэю. Іх пачалі запрашаць у якасьці гасьцей на радыё і тэлевізію, яны пачалі складаць музычныя гурты і запісваць сольныя альбомы.
Таксама пачалі выходзіць у сьвет прафэсійныя і фанацкія часопісы дзеля сэю і аб іх працы. А ў шмат якіх часопісах пачалі рабіць так званыя «Куткі Сэю», дзе распавядалася аб іх біяграфіі, цікавыя выпадкі зь іх жыцьця і шматлікія плёткі.
Дзеля шэрагу хлопцаў і дзяўчат раптам пажадаўшых засвоіць прафэсію сэю пачалі масава ладзіцца «Школы Сэю».
Цяперашні час
рэдагавацьКаб пазьбегнуць дадатковых грашовых стратаў вытворцы анімэ-сэрыялаў і OAV, дзеля стварэньня музычных нумароў на застаўках пачынаюць выкарыстоўваць не прафісійных сьпевакоў, а агучваючых анімэ сэю. Дзеля гэтага нават ствараюцца музычныя гурты, якія існуюць увесь час пакуль сэрыял ідзе ў пракаце, а некаторыя нават працягваць сваё існаваньне і пасьля.
Таксама некаторыя падобныя гурты, ці Сэю-Юніты — 声優ユニット ствараюцца пачынаючымі сэю, дзеля свайго рэклямаваньня, бо даволі малы адсотак выпускнікоў Школ сэю атрымоўваюць працу, а тыя хто атрымоўваюць не спачываюць на зорным ложку, а носяцца з адной працы на іншую, бо атрымліваюць толькі ганарар, а не адсотак з пракату й продажу.
У апошнія часы таксама пачалася тэндэнцыя запрашэньня ў якасьці сэю папулярных музыкаў. Часьцей гэта робяць вытворцы поўнамэтражных анімэ, напрыклад Гаяо Міядзакі і яго кампанія «Джыблі» — ジブリ