Сэрвітут

права карыстацца чужой уласнасьцю ў пэўных межах

Сэрвіту́т (па-лацінску: servitus, servitutis — «павіннасьць, падначаленасьць») — ува антычным, фэўдальным і капіталістычным грамадзтве — права карыстацца чужой уласнасьцю ў пэўных межах[1]; а таксама права на абмежаваньне ўласьніка ў пэўных адносінах[1]; права абмежаванага карыстаньня чужым выганам, выпасам для жывёлы, сенажацьцю й іншымі сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі[2].

Міжнародны сэрвітут рэдагаваць

Асноўны артыкул: Міжнародны сэрвітут

Міжнаро́дны сэрвіту́т — абмежаваньне ўлады якой-небудзь дзяржавы над якой-небудзь тэрыторыяй на карысьць іншае дзяржавы[1].

Зямельны сэрвітут рэдагаваць

Асноўны артыкул: Зямельны сэрвітут

Статус зямельнага сэрвітуту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца §1 «Асноўныя тэрміны й паняцьці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі:

Зямельны сэрвітут — права абмежаванага карыстаньня чужым зямельным участкам, якое ўстанаўліваецца для забесьпячэньня праходу, праезду, пракладкі й эксплёатацыі газаправодаў, нафтаправодаў, паветраных і кабэльных ліній электраперадачы, сувязі й іншых падобных збудаваньняў (далей — лінейныя збудаваньні), забесьпячэньня водазабесьпячэньня й мэліярацыі, разьмяшчэньня геадэзічных пунктаў, а таксама для іншых мэтаў, якія ня могуць быць забясьпечаны без прадастаўленьня такога права.

Тыпы сэрвітутаў рэдагаваць

Сэрвітут:
Лясны
Публічны
Зямельны
Прыватны
Міжнародны
Водны

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць