Сэрбская аўтаномная вобласьць Заходняя Славонія


Сэ́рбская аўтано́мная во́бласьць Захо́дняя Славо́нія (па-сэрбску: SAO Zapadna Slavonija або САВ Заходняя Славонія — самаабвешчаны сэрбскі аўтаномны край (вобласьць) у Харватыі. Была створаная 12 жніўня 1991[1]. 5 студзеня 1992 увайшла ў склад Рэспублікі Сэрбская Краіна.

Сэрбская аўтаномная вобласьць Заходняя Славонія
Srpska autonomna oblast Zapadna Slavonija
Српска аутономна област Западна Славонија

1991-1992
Сьцяг Сэрбіі
Сьцяг
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца не зацьверджаная
Найбуйнейшы горад Пакрац
Форма кіраваньня Часовы ўрад
Гісторыя
 • Абвяшчэньне аўтаноміі
 • Абвяшчэньне аўтаноміі

12 жніўня 1991
5 студзеня 1992

Гісторыя

рэдагаваць

Неўзабаве пасьля абвяшчэньня САВ Заходняя Славонія ў гэтым рэґіёне адбыліся сутыкненьні паміж атрадамі харвацкіх спэцвойскаў і сэрбамі, якія пражываюць у гэтым раёне. Летам 1991 року Харватыя накіравала ў Заходнюю Славонію некалькі сфармаваных армейскіх брыґадаў, а ў верасьні яны атакавалі казармы Югаслаўскае Народнае Армі. Затым армія разгарнула наступленьне на Заходнюю Славонію і да кастрычніка здолела заняць Акучаны, Ясэновац і частку Пакраца, дзе большасьць насельніцтва складалі сэрбы. Пры гэтым гэтыя месты пакінула мноства харватаў. 31 кастрычніка 1991 харвацкія войскі пачалі дзьве апэрацыі, Аткос 10 — захоп Белагоры й Оркан 91 — захоп Дарувара; большасьць сэрбаў пакінулі занятыя харватамі тэрыторыі. Славонскі праваслаўны цэнтар у Пакраце быў зьнішчаны. Пры гэтым вайсковыя злачынствы былі зьдзейсьненыя з абодвух бакоў.

Даруварскае пагадзеньне

рэдагаваць

18 лютага 1993 харвацкія й мясцовыя сэрбскія лідэры падпісалі Даруварскае пагадненьне. Пагадненьне трымалася ў таямніцы і было накіраванае на нармалізацыю жыцьця для мясцовых жыхароў на лініі фронту. Але Кнінскі ўрад даведаўся пра ўгоду і арыштаваў сэрбаў-падпісантаў.

Заходняя Славонія была занятая харвацкаю арміяю ў траўні 1995 р., пры гэтым загінула мноства цывільных сэрбаў, астатнія (ад 15 да 18 тысячаў) былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі. У адплату за гэтую паразу Мілан Мартыч ажыцьцявіў ракетны абстрэл Заґрэба.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Тэрыторыя Заходняе Славоніі пад аховаю Арґанізацыі Аб’яднаных Нацыяў ўключала ў сябе чатыры муніцыпальныя ўтварэньні: Акучані, Пакрац, Дарувар і Грубішна-Поле. Арміяй Рэспублікі Сэрбскае Краіны кантраляваліся Акучані й Пакрац.