Сэксуальны партнэр

адна з асобаў, якая ўдзельнічае ў сэксуальных стасунках

Сэксуальныя партнэрыасобы, якія ўступалі ў сэксуальныя адносіны паміж сабой. Сэксуальныя партнэры могуць быць у пастаянных любоўных адносінах ці неафіцыйных (напрыклад у палюбоўнікаў, сьвінгераў, таксама пры пікапе ці выпадковай палавой сувязі, у выпадку згвалтаваньня). Чалавек можа мець больш аднаго сэксуальнага партнэра ў любы момант часу (але звычайна гэта асуджаецца грамадзтвам).

Словазлучэньне звычайна ўжываецца да добраахвотных сэксуальных адносін, якія адбываюцца па ўзаемным жаданьні, гэта значыць без ужываньня сілы ці прымусу (як у выпадку з згвалтаваньнем).

У цэлым, сэксуальным партнэрам лічыцца чалавек, з якім у гэты момант зьдзяйсьняецца сэксуальны кантакт, або той чалавек, з якім ён адбываецца рэгулярна (і чакаецца што так будзе і далей).