Сьвінг (па-ангельску: swing) — слова ў англамоўных краінах для назвы непастаянных, кароткачасовых дабраахвотных каханьня-сэксу зь іншымі людзьмі. Сьвінг разумее наяўнасьць сталых пар (уключаючы і сямейныя), якія добраахвотна здраджваюць адзін аднаму. Звычайна сем’і сумесна забаўляюцца прыкладна паўгоду-год. Клюбы для гэтых людзей завуцца сьвінг-клюбы, у якія прымаюцца толькі пары, якія склаліся. Прыхільнікі сьвінгу настойваюць, што іх сэксуальная актыўнасьць не падрывае даверу паміж дарослымі людзьмі, дазваляе разнастаіць жыцьцё. У сьвінг любоўныя пары звычайна прыходзяць на трэцім-пятым годзе сваіх зносінаў. Лічыцца, што менавіта ў гэты час шлюб набывае некаторую аднастайнасьць.

Пэтэр Фэнды, малюнак 1830-х гадоў

Перадгісторыя сьвінгу сыходзіць у глыбокую старажытнасьць, калі эскімосы абменьваліся сваімі жонкамі. Аднак сьвінг мае на ўвазе згоду ўсіх сваіх удзельнікаў. Гісторыя сьвінгу зараджаецца ў гады Другой сусьветнай вайны, калі амэрыканскія лётчыкі абменьваліся жонкамі зь іх згоды.

Віды сьвінгу

рэдагаваць
  • Мяккі сьвінг — пяшчота іншых людзей (па-за сямейнаю параю), часам аральны сэкс, але без пранікненьня ў похву.
  • Закрыты сьвінг — абмен удзельнікамі на выходныя для звычайнага каханьня ў цішы й адзіноце.
  • Адкрыты сьвінг — звалка двух або больш пар з абменам удзельнікамі на вачах усіх.

Этыка сьвінгу

рэдагаваць
  • Сьвінгеры ня любяць напорыстасьць і дакучлівасьць.
  • Адно з асноўных правіл — гэта безумоўнае права кожнага сказаць «не».
  • На спатканьне ў сьвінгераў прынята прыносіць усякія неспадзеўкі, падарункі, што-небудзь да гарбаты і на ўсякі выпадак — а яны, як вядома, бываюць рознымі — прадметы асабістай гігіены і г. д.
  • Шматлікія палюбоўнікі ў парах дамаўляюцца не сустракацца сам-насам з чужым партнэрам. Трымаць дыстанцыю — вельмі важна, і заўсёды памятаць, што колькі бы ні спалі ў адным ложку, але чужая жонка — гэта чужая жонка, яе можна толькі часова і па дамоўленасьці «пазычыць» у абмен на сваю партнёрку.

Дзесяць прыказаньняў сьвінгу

рэдагаваць
  1. Ніколі не спрабуйце разбурыць шлюб.
  2. Заўсёды выконвайце ўмовы сустрэчы, або падрабязна паведамляйце загадзя аб зьмене акалічнасьцяў.
  3. Заўсёды лічыце першую сустрэчу азнакамляльнай, аднак будзьце гатовыя да сьвінгу, калі ён апынецца ўзаемапрымальным, або да сумленнага адказу, калі вам штосьці не падышло.
  4. Ніколі, ні пры якіх акалічнасьцях, не аказвайце ціск на партнэра.
  5. Абмяжоўвайце абмеркаваньне тэм сьвінгу вакол сьвінгераў і якія спачуваюць.
  6. Абараняйце ананімнасьць іншых сьвінгераў, устрымліваючыся ад згадваньня імёнаў.
  7. Заўсёды прытрымвайцеся вышэйшых стандартаў гігіены і вонкавага выгляду.
  8. Не ўключайцеся ні ў якую супрацьзаконную дзейнасьць, якая можа дыскрэдытаваць сьвінгераў як групу.
  9. Будзьце дружалюбныя і цёплыя з вашымі сябрамі, але памятайце, што вызначаны тып эмоцый заўсёды павінен быць зарэзэрваваны для вашага мужа.
  10. Заўсёды дэманструйце павагу да асабістых пазыцыяў, пачуцьцяў і звычак іншых сьвінгераў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць