Сэксуальнае здароўе

Сэксуальнае здароўе — адзін з прызнаваных мэдыцынай складнікаў стану здароўя чалавека. Сучаснае азначэньне сэксуальнага здароўя было сфармулявана ў рамках тэхнічных кансультацыяў па пытаньнях сэксуальнага здароўя, якія праводзіліся ў 2002 годзе пад эгідай САЗ. Пад сэксуальным здароўем разумеецца ня проста адсутнасьць хваробы, а стан цялеснага, пачуцьцёвага, разумовага і сацыяльнага дабрабыту ў дачыненьні да сэксуальнасьці. Сэксуальнае здароўе мяркуе пазытыўнае і паважлівае стаўленьне да сэксуальнасьці і палавых адносінаў, магчымасьць бясьпечна весьці палавое жыцьцё, якое прыносіць задавальненьне, адсутнасьць прымусу, дыскрымінацыі і гвалту. Дасягненьне і падтрыманьне сэксуальнага здароўя зьвязваецца з рэалізацыяй уласьцівых людзям сэксуальных правоў.

Сэксуальныя правы рэдагаваць

На згаданых вышэй тэхнічных кансультацыях быў таксама распрацаваны пералік сэксуальных правоў чалавека, які грунтуюцца на прызнаныя дзяржавамі агульных правах чалавека. У яго ўвайшлі:

  • Права на сэксуальнае здароўе, забясьпечванае даступнасьцю медыцынскай сэксалягічнай дапамогі.
  • Права на інфармацыю, зьвязаную з сэксуальнасьцю.
  • Права на палавую асьвету.
  • Права на фізычную недатыкальнасьць.
  • Права выбару партнёра.
  • Права на самастойнае прыняцьце рашэньня аб пачатку палавога жыцьця.
  • Права на добраахвотнасьць палавых і шлюбна-сямейных адносін.
  • Права на самастойнае прыняцьце рашэньня аб зачацьці дзіцяці і дзетанараджэньня.
  • Права на рэалізацыю сэксуальнага патэнцыялу, вядзеньне бясьпечнай і якая дазваляе дасягнуць задавальненьня палавога жыцьця.

Глядзіце таксама рэдагаваць