Сьцяпан Шчыпачоў
Сьцяпан Шчыпачоў (па-расейску: Степан Петрович Щипачёв; 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898), в. Шчыпачы, Камышлоўскі павет, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 студзеня 1980, Масква, СССР) — расейскі савецкі паэт, ляўрэат Сталінскіх прэміяў (1949, 1951).
Сьцяпан Шчыпачоў | |
рас. Степан Петрович Щипачёв | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898) в. Шчыпачы, Камышлоўскі павет, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 1 студзеня 1980 Масква, СССР |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | вершы, аповесьці |
Мова | расейская мова |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898) году ў в. Шчыпачы Камышлоўскага павету Пермскай губэрні.
Літаратурнай дзейнасьцю займаўся з 1919 году. Апублікаваў звыш 20 зборнікаў сваіх твораў. Шмат вершаў апублікавана ў пэрыядычным друку. Пісаў вершы пра каханьне, пра прыроду, аднак найбольш вядомы грамадзянскай лірыкай.
Памёр 1 студзеня 1980 году. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Творы
рэдагаваць- Зборнікі вершаў
- «Па курганах стагодзьдзяў», 1923
- «Адна шостая», 1931
- «Франтавыя вершы», 1942
- «Радкі каханьня», 1945
- «Слаўная праца», 1947
- «Вершы», 1948
- «Далонь», 1964
- «Таварышам па жыцьці», 1972
- «Сінь Расеі», 1976
- «Ля гарызонту», 1982
- Паэмы
- «Хатка ў Шушанскім», 1944 (пра Ўладзімера Леніна)
- «Паўлік Марозаў», 1950
- «12 месяцаў вакол Сонца», 1969
- Аповесьць
- «Бярозавы сок», 1956
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяпан Шчыпачоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |