Сьцяпан Шнэк (псэўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі) (12 кастрычніка 1900, Лядна, Слуцкі павет, Менская губэрня (сёньня — Слуцкі раён) — 19 студзеня 1952, Мэльбурн, Аўстралія) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч, бацька дзеяча беларускай эміграцыі Ўладзімера Шнэка.

Сьцяпан Шнэк
Дата нараджэньня 12 кастрычніка 1900(1900-10-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 студзеня 1952(1952-01-19) (51 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Месца працы
Сябра ў Беларуская краёвая абарона і Беларуская цэнтральная рада
Дзеці Уладзімер Шнэк і Алег Шнэк[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1930 — 1936 гг. зь невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Потым кіраваў домам палітпрасьветы ў Чыце Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 годзе выключаны з партыі і звольнены з арміі, пасьля чаго восеньню 1939 году вярнуўся на радзіму і пасяліўся зь сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе.

Падчас другой сусьветнай вайны ўзначальваў слуцкую службу бясьпекі, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны ў Слуцкай акрузе. Вясной 1944 году арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Радаслава Астроўскага. Пасьля ад’езду зь Беларусі празь некаторы час быў прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.

Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам зь сям’ёй жыў у лягэрах DP у Нямеччыне. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча Ватэнштэце[1].

20 траўня 1950 году прыехаў у Мэльбурн (Аўстралія, і адразу быў зь сям’ёй адпраўлены ў часовы лягер перамешчаных асобаў (DP) каля Банагіля. Спачатку працаваў у Сыднеі (Новы Паўднёвы Ўэйлз), але потым пераехаў да сям’і ў Мэльбурн[2]. Трымаў сувязь зь мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[3].

Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя пэрыядычныя выданьні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псэўданімам Янка Нясьцерпны.

Пабіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыцьцё самагубствам[4]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр (каля Мэльбурну).

Быў жанаты зь Яўгеніяй Даўгалевіч, зь якой меў 3 дзяцей:

  • Сьцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240 — 248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 502 — 516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  • Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.[5]
  • «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138 — 140.
  1. ^ Максімюк, Я. — С. 39.
  2. ^ Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 333 — 334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  3. ^ Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.
  4. ^ Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.
  5. ^ Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 2455. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 440. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  • Трагедыя адной беларускай сям’і // Бацькаўшчына. — 1952. — № 13 (92). — 30 сакавіка. — С. 4.