Сьцяг Стоўпцаў
Сьцяг Стоўпцаў — афіцыйны геральдычны сымбаль Стоўпцаў Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ад 20 лістапада 2006 году № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 году № Б-100.
Сьцяг Стоўпцаў | |
Стоўпцы і Стаўпецкі раён | |
Сьцяг Стоўпцаў | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 2004 |
Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Апісаньне
рэдагавацьПрастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох вэртыкальных палос: дзьвюх жоўтага колеру, разьмешчаных па краях (шырыня кожнай складае 1/4 даўжыні палотнішча), і цэнтральнай блакітнага колеру (шырыня складае 1/2 даўжыні палотнішча), у якой разьмешчана выява белай віціны.
Сьцяг і палажэньне аб ім ухвалены пастановай раённага Савета дэпутатаў ад 30 студзеня 2004 году № 38. Мастак сьцяга В. А. Ляхар[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Сьцяг Стоўпцаў(недаступная спасылка)