Сьцяг Канады
Закон аб дзяржаўным сьцягу прыняты палатай абшчынаў канадзкага парлямэнту 15 сьнежня 1964 году пасьля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2600 варыянтаў дызайну сьцяга.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Flag_of_Canada.svg/220px-Flag_of_Canada.svg.png)
Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вэртыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй за кожную чырвоную. Сьцяг мае стаўленьне бакоў 1:2.
Сьцяг сымбалізуе два акіяны, якія абмываюць берагі Канады — Атлянтычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсьліваць адзінства нацыі. Чырвоны — колер крыжа Сьв. Георгія, сымбалізуе Вялікабрытанію. Белы — колер францускай манархіі.
Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёну цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расьце і дзе зь яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадзкай тэрыторыі гэтае дрэва не сустракаецца.
Паводле адной зь легендаў, кляновы ліст стаў сымбалем Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Валійскі ўпершыню наведаў Канаду. У Таронта плянавалася сустрэча высокага госьця. Насельніцтва гораду рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сымбалямі. Так, ангельскія эмігранты прынесьлі ружы, шатляндзкія — галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сымбалю не знайшлося, так як адзіным канадзкім сымбалям быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Сьв. Яна ў Квэбэку прыняло ў якасьці сымбаля сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несьці канадцам на сустрэчы з прынцам Валійскім кляновыя лісты.
Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасьля іх зацьвярджэньня каралём Георгам V 21 лістапад 1921 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Канады — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў