Ружа кветка
Ру́жа кве́тка — беларуская народная песьня, уваходзіць у альбом Келіх кола гурта Стары Ольса.
Словы
рэдагавацьDm
1. Як вазьму я ружу кветку
Gm Dm
Ды пушчу на воду
Dm
Плыві-плыві ружа кветка
C Dm
Да самога броду
2. Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца
3. Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала
4. Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці
5. Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст на афіцыйным сайце гурта(недаступная спасылка)