Сьцяг Зямлі — гіпатэтычны сымбаль плянэты Зямля.

Апошні варыянт прапанаванага Дж. Маконэлам сьцягу Зямлі на аснове фатаздымку плянэты з космасу («Сьцяг Зямнога Дня»)

Нягледзячы на тое, што ў міжнароднай супольнасці не існуе пагадненьня адносна сьцягу, які быў бы сымбалем усёй плянэты, некаторыя асобы і арганізацыі распрацавалі разнастайныя праекты дызайну сьцягу Зямлі. Аднак да гэтае пары ніводны з гэтых праектаў ня здолеў атрымаць значнага прызнаньня.

«Сьцяг Міру» рэдагаваць

Сусьветны кангрэс міру прапанаваў[1] сьцяг з выявай Зямлі на блакітным фоне зь белымі зорамі ў якасьці «Сьцягу Міру».

«Сьцяг Зямнога Дня» рэдагаваць

 
Першы варыянт «Сьцягу Зямнога Дня»

Дызайн сьцягу, распрацаваны Джонам Маконэлам да першага Дня Зямлі ў 1969 годзе. Сьцяг уяўляе сабою цёмна-сіняе поле, на якім зьмешчаная выява плянэты са знакамітага здымку, вядомага як «Блю марбл».

Сьцяг таксама асацыюецца з Рухам за ахову навакольнага асяроддзя і глябалізацыяй.

У першым варыянце сьцягу выкарыстоўвалася толькі два колеры дзеля адлюстраваньня Зямлі: белы для акіянаў і сушы, ды блякітны — дзеля аблокаў. Пазьней выяву Зямлі сталі маляваць з выкарыстаньнем яе сапраўдных колераў.

«Сьцяг Зямлі» Дж. Кэдла рэдагаваць

Іншы варыянт сьцягу Зямлі быў створаны амаль ў той жа час (у 1970 годзе) Джэймсам Кэдлам, фермерам з Ілінойсу. Сьцяг Кэдла зьмяшчае на чорным фоне блакітны круг, які сымбалізуе Зямлю, у цэнтры палатна; частку вялікага жоўтага круга, які сымбалізуе Сонца — зь левага боку; справа ўнізе — маленькі белы кружок, які сымбалізуе Месяц.

Сьцяг Кэдла асабліва папулярны сярод даследнікаў SETI і выкарыстоўваецца SETI ва ўсім сьвеце.

«Сусьветнае Каханьне» Джоан Мэнас рэдагаваць

Створаны жыхаркай Нью-Джэрзі Джоан Мэнас[2]. Ідэя стварэньня сьцягу зьявілася падчас сьпірытычнага сэансу ў 1988 годзе.

На палатне Зямля намаляваная ў цэнтры блакітнага неба. Неба прадстаўляе Зямлю як частку ўпарадкаванага Сусьвету. Акрамя Сонца і Месяца на сьцягу таксама прысутнічаюць выявы чатырох плянэтаў, якія прадстаўляюць чалавецтва ў збалансаваным гарманічным стане (масавая сьвядомасць(ru)).

Зоркі сымбалізуюць усіх нашых продкаў і старадаўнія ўзаемаадносіны з пазаземным жыцьцём, што адлюстравана ў старажытных наскальных малюнках ва ўсім сьвеце. Сіняя аблямоўка вакол сьцяга была апошнім элементам, дададзеным да сцяга для таго, каб «Праўда ўзяла верх на Зямлі».

Назоў сьцяга — «BLU» — акронім ад «Being Love Universally», што па-беларуску прыкладна гучыць як «Сусьветнае Каханьне».

Іншыя варыянты рэдагаваць

Ён прадстаўляе сабою блакітнае палатно з палярнай роўнаадлеглай азімутальнай праекцыяй мапы Зямлі, акружанай дзьвума аліўкавымі галінамі. Аліўкавая галіна ў старажытнай Грэцыі служыла сымбалем міру. Карта сьвету азначае межы, у якіх Арганізацыя займаецца дасягненьнем сваёй асноўнай мэты — міру.

Сьцяг выкарыстоўваецца падчас разнастайных мерапрыемстваў пад эгідай ААН ва ўсім сьвеце, яго нярэдка можна ўбачыць па тэлебачаньні, што робіць яго даволі вядомым у самых розных краінах, і, як след, значным прэтэндэнтам на званьне «Сьцяга Зямлі». Напрыклад, падчас плянаваньня высадкі амэрыканскіх астранаўтаў на паверхню Месяца было прапанавана выкарыстоўваць сьцяг ААН замест сьцяга ЗША[3]

 
Прапанова П. Кесада
  • Суполка «Fibitz Reality Adjustment» прапанавала «Сьцяг Планэты Тэра», які ўяўляе сабою сіні сэгмэнт круга з блакітнай і зялёнай дугамі на чорным фоне. Круг прадстаўляе планэту, дугі — атмасфэру. Акрамя таго на палатне зьмешчана выява паўмесяца[4]
  • «Агульнасусьветны сьцяг» («One World Flag») Д. Барталам’ю складаецца зялёна-сіняга сымбалю «Тайджыту», больш вядомага як «Інь і Янь» (аналягічнага таму, што зьмешчаны на сьцягу Паўднёвай Карэі). Палатно акаймаванае палосамі белага, чорнага, чырвонага ды жоўтага колераў[5]
  • Сьцяг «грамадзяніна сьвету» Дж. Дыбернса («citizen of the world» flag) адрозьніваецца ад іншых прапаноў тым, што зьмяшчае нацыяналістычныя ды рэлігіёзныя сымбалі. На белым полі знаходзіцца чырвоны крыж (крыж сьвятога Георгія), які накладаецца на сіняе кольца. У куце размешчана чырвоная зорка.[6]
  • Арганізацыя «World Service Authority» таксама распрацавала «Сьцяг грамадзяніна Сьвету» з выявай бела-зяленага глёбусу і зялёнай фігуры чалавека на жоўтым фоне[7]. Арганізацыя вядомая тым, што займаецца выпускам «пашпартоў грамадзяніна Сьвету».
  • «Сьцяг Сьвету» Ж.-С. Дэльруа створаны ў 1970. Гэтаксама як і на сьцягу Кэдла, на ім намалявана Зямля ў выглядзе блакітнага круга, але няма выяў Сонца і Месяца. Замест гэтага астатняя частка сьцягу падзелена на чатыры каляровыя сэкцыі, якія сымбалізуюць чатыры чалавечыя расы[8]. Апублікаваны ў францускім журнале «La Vie».
  • Суполка «The World Unity Flag Project» прапанавала ў якасьці «Сьцяга Адзінства Сьвету» рознакаляровае палатно з выявай Зямлі (Блю марбл) ў цэнтры[9].
  • Вэксілёлаг (сьцягазнаўца) П. Кесада свой варыянт прэзэнтаваў на Гішпансікім нацыянальным кангрэсе вэксілёлагаў у 2008[10]. Сьцяг складаецца з чатырох вертыкальных палосаў (цёмна-сіняй, цёмна-зялёнай, карычневай ды аранжавай) рознай шырыні.
  • «Сьцяг Зямнога адзінства» (з 2000 году — у свабодным карыстаньні). Аб’ядноўвае усе краіны, нацыянальнасьці і веравызнаньні. На сьцягу азначаны Сонца, Зямля і Месяц. Усё жывое прадстаўлена ўчасткам чырвонага колеру, мноства веравызнаньняў — аранжавым, разнастайнасьць грамадзкіх аб’яднаньняў — пурпуровым. Разнастайнасьць палітычных ладоў азначана чаргаваньнем сьветлых ды цёмных палосаў. «Сьцяг Зямнога адзінства» зьмяшчае восем асноўных колераў сьцягах усіх краінаў сьвету[11].

Сьцягі Зямлі ў навуковай фантастыцы рэдагаваць

 
Сьцяг Зямлі, «Old Freebie», з «Футурамы»
  • Футурама: сьцяг ЗША, з выявай плянэты замест зорак
  • Star Trek: Enterprise: белы сьцяг з выявай Зямлі (падобны да сьцяга ААН)
  • Looney Tunes: жоўты сьцяг з выявай Зямлі
  • Invader Zim: белы сьцяг з выявай Зямлі
  • Gundam: чырвоны сьцяг з раслінай; кветка — у выглядзе сіняга кругу з белым паўмесяцам
  • Gundam Wing: чырвоны сьцяг з залатым дыскам. Дыск акружаны аліўкавымі галінамі (як на сьцягу ААН). Яшчэ адзін варыянт сьцягу — з залатой птушкай у цэнтры
  • Space: Above and Beyond: белы сьцяг з выявай Зямлі і трыма сінімі зоркамі
  • Раман Г. Ўэлса «Божае пакараньне»: сьцяг Шатляндыі[12]
  • Кампутарная гульня Starcraft: чырвона-жоўта-чорны сьцяг. Таксама выкарыстоўваецца сымбаль у выглядзе Зямлі з каршаком, які стаіць на Паўночным полюсе, з дзвюма галінамі маланкі каля яго галавы

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць