Сьмяротная зброя 2

фільм 1989 году

«Сьмяротная зброя 2» (па-ангельску: Lethal Weapon 2) — амэрыканскі баявік 1989 году, зьняты рэжысэрам Рычардам Донэрам. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан, Дэні Гловэр, Джо Пэшы, Джос Экланд, Дэрык О’Конар і Пэтсі Кенсыт. Фільм ёсьць працягам фільму 1987 году «Сьмяротная зброя» і другой часткай сэрыі фільмаў франшызы «Сьмяротная зброя». Гібсан і Гловэр адпаведна выконваюць ролі афіцэраў паліцыі Лос-Анджэлеса Мартына Рыгса і Роджэра Мэрта, якія абараняюць раздражняльнага сьведку, адначасова змагаючыся з бандай паўднёваафрыканскіх наркадылераў, якія хаваюцца за дыпляматычнай недатыкальнасьцю. Фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы гукавы мантаж. Кінастужка атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі і зарабіла больш за 227 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце.

Сьмяротная зброя 2
па-ангельску: Lethal Weapon 2
Жанр баявік[d][1][2][3], трылер[d], сяброўскі фільм[d] і фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ст’юарт Бэйрд[d]
Вытворчасьць Silver Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d], Netflix і Fandango at Home[d]
Дата выхаду 7 ліпеня 1989[1][3][7], 11 жніўня 1989[8] і 28 верасьня 1989[9]
Працягласьць 114 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 227 853 986 $[10]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Праз два гады пасьля падзеяў першага фільму сяржанты паліцыі Лос-Анджэлеса Мартын Рыгс (Мэл Гібсан) і Роджэр Мэрта (Дэні Гловэр) перасьледуюць нявызначаных падазраваных, якія перавозяць незаконную партыю залатых кругеррандаў. На запыт прадстаўнікоў ураду Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі паліцыянтаў адхіляюць ад расьсьледаваньня і іх пераназначаюць на абарону фэдэральнага сьведкі Лео Геца (Джо Пэшы), пасьля нападу злачынцаў на дом Мэрта. Неўзабаве становіцца зразумела, што абодва выпадкі ёсьць зьвязанымі, то бок пасьля замаху на жыцьцё Лео Рыгс і Мэрта даведваюцца аб цьмяным мінулым першага, які адмываў сродкі для помсьлівых контрабандыстаў наркотыкамі. Лео вядзе іх да банды, але яны прыкрываюцца дыпляматычным імунітэтам свайго лідэра.

Не зважаючы на ​​тое, што Рыгсу загадалі не займацца гэтай справай, ён пачынае адкрыта перасьледваць супрацоўнікаў паўднёваафрыканскага консульства, кідаючы выклік Раду (Джос Экланд) і заляцаючыся да ягонай сакратаркі, Рыкі ван дэн Гаас (Пэтсі Кенсыт), лібэральна скіраванай афрыканэркай, якая пагарджае сваім босам і ягонай расавай філязофіяй. Мэрта, заручыўшыся дапамогай Лео, зладзіў перад консульствам мітынг на падтрымку пратэстоўцаў супраць апартэіду. Ворстэта адпраўляюць забіць усіх афіцэраў, якія вядуць расьсьледаваньне, у той час як Мэрта робіць выснову, што Рад спрабуе пераправіць сродкі з сваёй групы кантрабандыстаў у ЗША ў Кейптаўн праз гавань Лос-Анджэлеса. Двое забойцаў нападаюць на Мэрта ў ягоным доме, але ён забівае іх абодвух, але ў працэсе бойкі злачынцы выкрадаюць Лео.

Пасьля забойства многіх сьледчых, Ворстэт захоплівае Рыгса ў кватэры ван дэн Гаас. У працэсе размовы выкрываецца, што менавіта Ворстэт (Дэрык О’Конар) вінаваты ў сьмерці жонкі Рыгса падчас няўдалага замаху на паліцыянта некалькі гадоў таму. Тады, Ворстэт загадаў сваім людзям забіць Рыку, утапіўшы яе, а цяпер дае загад такім жа чынам забіць і Рыгса, які, аднак, здолеў уцячы і жорстка забіць абодвух мужчынаў. Ён тэлефануе Мэрта, заяўляючы аб намеры перасьледваць Рада і адпомсьціць яму за сваю жонку і за сваіх загінулых сяброў. Мэрта ахвотна згаджаецца дапамагчы свайму сябру, не зважаючы на магчымую страту працы ў паліцыі. Пасьля выратаваньня Лео і разбурэньня дома Рада яны накіроўваюцца да Альба-Вардэна, грузавой судніны Рада, якая стаяла ў порце Лос-Анджэлеса, чакаючы пакуль паўднёваафрыканцы рыхтуюцца да ўцёкаў з сотнямі мільёнаў грошай, заробленых на продажы наркотыкаў.

Рыгс і Мэрта ладзяць страляніну зь людзьмі Рада на караблі. Рыгс дужыцца з Ворстэтам, кульмінацыяй чаго ёсьць забойства апошняга нажом і скіданьне цела нябожчыка на грузавы кантэйнэр. Радд адказвае некалькімі стрэламі ў сьпіну Рыгсу. Рад зноўку спасылаецца на дыпляматычную недатыкальнасьць, убачыўшы, як Мэрта нацэліў на яго пісталет, аднак, не зважаючы на словы злачынцы Мэрта сьмяротна страляе ў яго. Затым ён кідаецца да Рыгса, але той толькі усьміхаецца, бо разумее, што ўсё скончылася, і яны перамаглі.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

«Сьмяротная зброя 2» мае рэйтынг ухваленьня 82% на Rotten Tomatoes, базуючыся на падставе 45 аглядах і маючы сярэдні рэйтынг 7,00/10. На думку крытыкаў, «Сьмяротная зброя 2» магла б мець больш тонкі сюжэт, але спалучэньне гумару, адрэналіну разам з хіміяй паміж галоўнымі героямі робяць стужку гульлівым і забаўляльным працягам першай часткі франшызы[11]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 70 балаў з 100 магчымых, грунтуючыся на 21 водгуку, што сьведчыць пра ў цэлым добрыя водгукі[12]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму рэдкую сярэднюю адзнаку «A+» паводле шкалы ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць