Сьляпун букавінскі
Сьляпун букавінскі (Spalax graecus) — жывёла клясы сысуноў сямейства сьляпунавыя (Spalacidae).
Сьляпун букавінскі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Сьляпунавыя (Spalacidae) |
Род | Сьляпун (Spalax) |
Від | Сьляпун букавінскі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Spalax graecus Nehring, 1898 | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Румыніі, Малдове й Украіне. Ён насяляе стэпавыя лугі, пашы, невялікія апрацаваныя палі і фруктовыя сады, часта аддаючы перавагу паўночным экспазіцыям. Вельмі засушлівых раёнаў пазбягае. Асобіны збіраюцца зімой, але разыходзяцца летам.
Постаць
рэдагавацьЯго даўжыня складае ад 217 да 280 мм, маса ад 415 да 700 г. Хваста няма. Spalax можна адрозніць ад усіх астатніх грызуноў па адсутнаьсці якіх-небудзь вонкавых адтулін для вачэй, хоць маленькія вочкі маюцца пад скурай. Валасяны полаг мяккі і доўгі. Верх жоўта-карычневы, а ніз — шэры або шэра-карычневы. Дыплоідны храмасомны набор гэтага віду зьмяшчае 62 храмасомы (2n=62).
Лад жыцьця
рэдагавацьСьляпун букавінскі капае шырокія і складаныя сістэмы тунэляў з камерамі для гнездаваньня, каморамі і прыбіральнямі. Сілкуецца цыбулінамі, каранямі, клубнямі і іншымі падземнымі часткамі шэрагу расьлін. Створаны запас дасягае вагі ад 0,4 да 12 кг.
Спарваньне адбываецца ў перыяд са студзеня па сакавік. Ад двух да чатырох нашчадкаў нараджаецца ў сакавіку ці красавіку. Саміцы могуць упершыню размнажацца на другім годзе жыцьця.
Крыніцы
рэдагаваць- Dando, T. 2020. Spalax graecus. The IUCN (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |