Сьвідні́цкі склеп (па-польску: Piwnica Świdnicka, па-нямецку: Schweidnitzer Keller) — найстарэйшая ўроцлаўская рэстарацыя, якая знаходзіцца ў падвале ратушы на Рынкавым пляцы. Назва паходзіць ад ніжнесылескага места Сьвідніца, адкуль першапачаткова ва Ўроцлаў прывозілі ячменнае піва.

1859 рок
2007 рок
Уваход у Сьвідніцкі склеп

Мінуўшчына

рэдагаваць

28 верасьня 1273 князь Генрых IV Пробус надаў мескай радзе Ўроцлава права разьліву піва. Дзеля гэтых мэтаў у скляпеньнях ратушы быў пабудаваны піўны склеп. Захаваліся рахункі, датаваныя 1332 рокам, у якіх занатаваны факт выкарыстаньня сьвідніцкага піва.

Да XV стагодзьдзя склеп шматразова перабудоўваўся, у рэшце рэшт набыўшы свой сучасны выгляд. У 1519 да склепу быў прарыты тунэль, па якім перакочвалі бочкі зь півам.

У 1904 року частка памяшканьняў была пераабсталяваная пад кухню і праведзенае электрычнае асьвятленьне. У 1936 адбыўся яшчэ адзін капітальны рамонт, і перад Другой сусьветнай вайной рэстарацыя магла прымаць да 700 гасьцей, а колькасьць пэрсаналу складала 110 чалавек, у тым ліку 8 кухараў і 45 афіцыянтаў. Падчас вайны рэстарацыя не зазнала асаблівых пашкоджаньняў, ня лічачы зьнішчэньня абсталяваньня. У 1945—1946 роках выкарыстоўвалася як шпіталь, пасьля чаго была закінутая. Толькі ў 1960 року быў праведзены рамонт, пасьля чаго частка памяшканьняў склепу была аддадзеная моладзеваму клюбу, кіназалі, більярднай залі і пад разнастайныя выставы.

Напрыканцы стагодзьдзя ў выніку рэстаўрацыі склепу вернутая першапачатковая функцыя. У цяперашні час агульная плошча склепу складае 1700 м², зь якіх залі для наведнікаў — каля 900 м².

Вядомыя наведнікі

рэдагаваць
 
Памятная таблічка перад уваходам у склеп

Урацлавякі кажуць: «Хто ня быў у Сьвідніцкім склепе, той ня быў ва Ўроцлаве»[1]. Імёны знакамітых асобаў, якія ў розныя часы наведвалі піўную рэстарацыю, пералічаныя на таблічцы перад уваходам. Сярод іх:

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 51°6′34.6″ пн. ш. 17°1′54.54″ у. д. / 51.109611° пн. ш. 17.0318167° у. д. / 51.109611; 17.0318167