Клімэнт I (папа рымскі)
Сьвяты Клемэнт, альбо Клімэнт (па-лацінску: Clemens) — паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano» чацьверты рымскі біскуп (папа рымскі) з 88/90 па 97/99 гады. Зьвестак пра яго няшмат. Ён мімаходзь згаданы ў Пастыры Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюць яго з Клемэнтам, згаданым у Філ 4:3, але гэтае меркаваньне аспрэчваецца. Паводле паданьняў, ён прыняў пакутніцкую сьмерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі сьв. Клемэнта былі адшуканыя сьв. Кірылам і сьв. Мэтодыям, і часта іх прынесеная ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Сьв. Клемэнта называюць паміж Апостальскімі Айцамі.
па-лацінску: Clemens PP. I Romanus | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | I стагодзьдзе |
Памёр | 99[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | Titus Flavius Sabinus[d] Arrecina[d] |
Заняткі | тэоляг, каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 23 лістапада[3] |
Творы
рэдагавацьСьв. Клемэнту належыць пасланьне да царквы ў Карынце ў сувязі зь бязладзьдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адзін ліст да карынцянаў (г. зв. «Другое пасланьне сьв. Клемэнта да карынцянаў»), але большасьць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазьнейшы твор прыпісалі сьв. Клемэнту памылкова.
Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Barcellona F. S., autori vari CLEMENTE I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 31.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Клімэнт I. Catholic Encyclopedia