Сьвятая Ірына
старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі
Ірына (па-грэцку: Αγία Ειρήνη) — імя шэрагу сьвятых, пакуніц хрысьціянскай царквы:
- Агапія, Ірына і Хіёнія Аквілейскія (Фесаланікскія) — адна з трох сясьцёр, сьвятая мучаніца, якая пацярпела пры імпэратары Дыяклетыяне. Паводле падання, яна была спачатку адведзена «ў публічны дом», але ніхто не сьмеў да яе дакрануцца; тады 1 красавіка 304 году яна была працятая стрэламі, а яе сясьцёр Агапію і Хіёнію спалілі на вогнішчы. Памяць яе адзначаецца 16 красавіка (па юліянскім календары)[1];
- Ірына Эгіпэцкая, пакутніца III стагодзьдзя, была абезгалоўлена мячом каля 270—272 гг. разам з мучаніцай Сафіяй Эгіпэцкай. Памяць адзначаецца 18 верасьня (па юліянскім календары).
- Ірына Македонская, вялікапакутніца, вучаніца Цімафея, супрацоўніка апостала Паўла, родам з Ілірыку, зьведала пакуты падчас ганеньняў Даміцыяну ці Траяну. Памяць адзначаецца 5 траўня (па юліянскім календары)[2];
- Ірына Рымская (пам. каля 288) — жонка Сьв. Кастула, пэрсанаж жыцьця Сьв. Себасьцьяна.
- Ірына, імпэратрыца Бізантыі (VIII стагодзьдзе)
- Ірына, імпэратрыца Бізантыі (XII стагодзьдзе)
- Ірына Кападакійская (пам. 921) — ігумення канстантынопальскага манастыру Хрысаваланду, памяць 28 ліпеня (па юліянскім календары).
- Ірына Партугальская ці Таманская (635—653) — сьвятая Рыма-Каталіцкай царквы, пакутніца.
Крыніцы
рэдагавацьГэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |