Сьвядомы беларус — назва асобы, якая вызначае свае паходжаньне ад беларусаў і ўдзельнічае асабіста ў грамадзкім жыцьці беларусаў. Сваю дзейнасьць можа праводзіць на Беларусі, але і па-за межамі Беларусі.

Сьвядомы Беларус у Беларусі, як вораг ў няволі, туляецца пад градам наруглівых слоў і стрэламі непрыязных поглядоў.

В. Ластоўскі, Наша Ніва[1]

Важная значэньне для росту сьвядомасьці іграе сям'я. У Юры Туронак спамінаў пра сваю сям'ю Браніслава Туронка:

Асноўную ролю ў выхаваўчым працэсе павінен быў адыграць родны дом, у якім бесперашкодна панавала беларуская атмасфэра. Толькі па-беларуску гаварылі бацькі між сабою і зь дзецьмі і патрабавалі, каб і сыны між сабою так гаварылі. З такой мэтай была запрошана з Браслаўшчыны служанка Яня, якая ня толькі дапамагала маме ў хатніх занятках, але і пашырала невялікі сямейны беларускамоўны круг.

— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[2].

  1. ^ В. Ластоўскі „Як вораг у няволі“. // Наша Ніва : газэта. — Расея, Віленская губэрня, Вільня: Наша Ніва, 1914. — № 4. — С. 1—2.
  2. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 23. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887