Дамавы сыч

(Перанакіравана з «Сыч дамавы»)

Дамавы сыч або Сіпель[1] (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.

Дамавы сыч
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
АтрадСовападобныя
СямействаСавіныя
РодСычы
ВідДамавы сыч
Бінамінальная намэнклятура
Athene noctua (Scop., 1769)
Арэал

Даўжыня цела каля 25 см. Важыць 150—210 г[2]. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава: сьпіна сьветла-бурая або пясочная, на плечавых пёрах круглявыя белыя плямы, брушка белае з бураватымі падоўжнымі стракацінамі. Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі (выключаючы Паўночную). У Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на поўдні, селіцца ля жытла, у старых парках і закінутых кар'ерах. У кладцы 4-6 яек. Сілкуецца дробнымі грызунамі, насякомымі, радзей птушкамі.

  1. ^ Варыянты напісаньня ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.325.
  2. ^ Ямінскі Б. Дамавы сыч Чырвоная кніга Беларусі Праверана 31 жніўня 2024 г.