Сынт-Тройдэн (футбольны клюб)
«Сынт-Тройдэн» (па-нідэрляндзку: Sint-Truiden) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Сынт-Тройдэну. Заснаваны ў 1924 годзе.
Сынт-Тройдэн | |||||
Поўная назва | Koninklijke Sint-Truidense Voetbalvereniging | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 лютага 1924 | ||||
Горад | Сынт-Тройдэн, Бэльгія | ||||
Стадыён |
Стаен Умяшчальнасьць: 14 600 | ||||
Кіраўнік | DMM.com[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Про Ліга | ||||
· 2023—2024 | 9 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы stvv.com (нід.) (фр.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў створаны ў 1924 годзе па зьліцьці клюбаў «Юніён» і «Голдстар», якія абодва паходзілі з Сынт-Тройдэну. Клюбнымі колерамі былі абраныя жоўты і сіні, бо яны атаясамляюцца з колерам гораду. Першы матч каманды адбыўся супраць клюбу «Сэркль Тонгерэну». На ім прысутнічалі 9 гледачоў. У канцы 1930-х гадоў сапраўднай зоркай клюбу быў Леапольд Апэльтанс. Ён жа 21 лістапада 1948 году ён стаў першым дзейным футбалістам клюбу, які быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Бэльгіі. У канцы 1940-х гадоў «Сынт-Тройдэн» кваліфікаваўся ў другі дывізіён чэмпіянату Бэльгіі. У першай палове 1950-х гадоў дружына ўпершыню прасунулася ў элітны бэльгійскі дывізіён. У 1959 годзе каманду ачоліў Раймон Гутальс, зь імём якога зьвязаныя далейшыя посьпехі «Сынт-Тройдэну». Пад ягоным кіраўніцтвам клюб заняў другі радок ў Першым дывізіёне ў 1966 годзе.
У 2001 годзе на пасаду галоўнага трэнэра быў запрошаны колішні брамнік «Сынт-Тройдэну» Джэкі Матэйсэн. Ён ачольваў клюб тры сэзоны, але потым сышоў да «Шарлеруа». Яго замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра Марк Вільматс, але гэтага адмыслоўца неўзабаве звольнілі. Каманда скончыла сэзон з трэнэрскім трыё, у якое ўваходзілі Гі Мангельсхотс, Эдзі Раймакерс і Пітэр Вутс. У канцы сэзону 2004–2005 гадоў рада дырэктараў наняла на пасаду трэнэра кіраўніка «Оостэндэ» Гэрмана Вэрмёлена, але 9 лютага 2006 году ён быў звольнены праз дрэнныя паказьнікі, бо «Сынт-Тройдэн» на той момант займаў 17 радок у табліцы.
Зь ліпеня 2008 году каманду ачольваў Гіда Брэпульс. Пасьля дванаццатага месца ў сэзоне 2010—2011 гадоў «Сынт-Тройдэн» працягваў трэнаваць Брэпульс, але супраца з трэнэрам хутка скончылася пасьля няўдалых выступаў. Ягоны наступнік Фрэнкі ван дэр Эльст[2] ня здолеў захаваць клюбу месца ў Першым дывізіёне. Хутка пасьля гэтага і ён быў звольнены, а на ягонае месца вярнуўся Брэпульс. Клюб быў адным зь лідэраў другога дывізіёну, але вярнуўся ў элітны доўгі час не атрымлівалася. Толькі ў сэзоне 2014—2015 гадоў сынттройдэнцы здабылі перамогу ў лізе ў атрымалі квіток да вяртаньня ў Першы дывізіён. Нападнік клюбу Ілер Мамі, які паходзіць з ЦАР, поруч з гульцом з «Антвэрпэну» стаў найлепшым бамбардзірам турніру.