Сымпліцый з Ольбіі

італьянскі сьвяты-пакутнік

Сымпліцый (III стагодзьдзе — 15 траўня 304, Ольбія) — італьянскі біскуп, першы меркаваны біскупам Ольбіі. Каталіцкім касьцёлам ён шануецца як сьвяты. Ппакутнік. Дзень памяці — 15 траўня.

Сымпліцый з Ольбіі
Сьвяты
Нарадзіўся III стагодзьдзе
Памёр 304
Дзень памяці 15 траўня
Алтар базылікі сьвятога Сымпліцыя
Базыліка сьвятога Сымпліцыя у Ольбіі

Яго гістарычнае існаваньне не выклікае сумненьня, улічваючы тое, што пра яго згадваюць усе мартыралёгі; узьнікаюць сумневы наконт яго тытулаў: некаторыя ўспамінаюць яго як біскупа, іншыя як прэсьвітэра, а некаторыя не згадваюць пра пакутніцтва. Passio 12-га стагодзьдзя, напісанае манахамі Вітарыні з Марсэлю, прадстаўляе яго біскупам і пакутнікам пры Дыяклетыяне.

Сымпліцыя закатавалі 15 траўня 304 г. у часы праўленьня вышэйзгаданага імпэратара. Паводле мясцовай легенды, частка яго цела была выкінутае ў мора каля востраву Таволара, дзе рыбакам здалося, што яны ўбачылі бесьперапыннае бурленьне вады.

Чывіта (пазьней Ольбія), Галура абралі Сымпліцыя сваім заступнікам. На месцы забойства ў 9 стагодзьдзі узьведзены храм, які Ян Павал II узьвёў яго ў ранг малой базылікі.

Сымпліцый заўсёды малюецца з мітрай, ліхтаром і пастырскім посахам: такім ён прадстаўлены разам з Вітарэ на фрэсцы канца XII стагодзьдзя, якую да гэтага часу можна ўбачыць у царкве.

Мошчы, якія, як мяркуюць, належаць сьвятому Сымпліцыю былі перанесеныя туды ў 1840-43 гадах са старажытнага сабору extra muros. Яны захоўваюцца пад алтаром у рэлікварыі сьвятога ў выглядзе бюста з паліхромнага дрэва, у якім у футарале знаходзіцца ступня пакутніка, якую атрымалі ў 1630 годзе.