Сымон Рольфэс
Сымон Рольфэс (па-нямецку: Simon Rolfes; нарадзіўся 21 студзеня 1982 году, Ібэнбюрэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2014—2015 гадоў.
Сымон Рольфэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 студзеня 1982 (42 гады) Ібэнбюрэн, Нямеччына | |
Рост | 191[1] см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2004 2003 2004—2005 2005—2015 |
Вэрдэр-2 → Ройтлінген-05 Алеманія Баер |
100 (18) 13 (0) 28 (3) 288 (41) |
Зборныя | ||
2007—2011 | Нямеччына | 26 (2) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьСымон пачаў сваю кар’еру ў структуры клюбу «Вэрдэр», за рэзэрвовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнэр брэмэнцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфэса як гульца асноўнага складу, Сымон у 2004 годзе перайшоў у склад аахэнскага клюбу «Алеманія».
2005 год стаў вырашальным для гульца, які стаў фубалістам клюбу «Баер» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы гульцом асноўнага складу й капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Левэркузэну, дзякуючы сваім моцным псыхічным атрыбутам, як то высокай хуткасьці працы, працай у камандзе, спартовае майстэрства й уплыў на полі.
Міжнародная
рэдагавацьРольфэс дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 году ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2008 году, дзе Нямеччына заняла выніковае другое месца. Сымон прапусьціў чэмпіянат сьвету 2010 году з-за траўмы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Rolfes, Simon». kicker.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСымон Рольфэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Баеру»
- Профіль на сайце ESPN
- Статыстыка на сайце fussballdaten.de