Сымон Зак
Сымон Зак (па-польску: Szymon Żak; каля 1507, Прашовіцы, Рэч Паспалітая — каля 1591, Бохня, Рэч Паспалітая) — кальвінісцкі пастар, дзяяч Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім і Малай Польшчы, багаслоўскі пісьменьнік, паэт і адзін з аўтараў перакладу Берасьцейскай Бібліі.
Сымон Зак | |
Szymon Żak | |
Род дзейнасьці | пратэстанцкі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1507 |
Месца нараджэньня | Прашовіцы, Рэч Паспалітая |
Дата сьмерці | каля 1591 |
Месца сьмерці | Бохня, Рэч Паспалітая |
Месца вучобы | |
Занятак | пастар, перакладнік, перакладнік Бібліі |
Біяграфія
рэдагавацьСымон нарадзіўся ў сям’і мяшчаніна Марціна Зака. Правёў сваё дзяцінства ў Прашовіцах. У 1523—1526 гадох навучаўся ў Акадэміі ў Кракаве, праз тры гады атрымаў ступень бакаляўра. Ступень магістра была атрымана ім ў 1531 годзе, пазьней быў сьвятаром. Пасьля сканчэньня навучаньня кіраваў школай у Вавеле й займаў пасаду кантара катэдральнай школы Кракава. Сымон быў адным з найбольш выбітных гуманістаў, свабодна валодаў лацінскай, грэцкай мовамі й іўрытам. Увосень 1535 году паказаў сябе прыхільнікам кальвінізму. Празь нейкі час Зак пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае да Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе прымкнуў да кальвінскай суполкі.
У 1540—1548 гадох ён быў галоўным міністрам у Крыжановічах побач з Бохняй. Прыкладна ў 1549 годзе ён ажаніўся на Кацярыне Прэклятоўнай, якая нарадзіла яму двух дачок. У Берасьці займаў пасаду міністра.
Не зважаючы на тое, што Сымон Зак быў супярэчлівай постацьцю, бо меў рэпутацыю разбуральніка каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, ён карыстаўся ў канцы жыцьця павагай і папулярнасьцю. У сталым узросьце Зак пакутваў ад болю ў назе, якая замінала яму шпацыраваць. Быў пахаваны ў садзе ля сваёй хаты, бо як кальвініст ня мог быць пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.
У 1956 годзе падчас будаўніцтва новага дома ў садзе, дзе быў пахаваны Сымон, былі выяўленыя рэшткі ягонай жонкі й дачкі.
Літаратура
рэдагаваць- Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut, t. 3 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 429-430
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сымон Зак (пол.)