Сымон Енцш
Сымон Енцш (па-нямецку: Simon Jentzsch; нар. 4 траўня 1976 году, Дусэльдорф, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст, апошнім клюбам якога быў «Аўгсбург». Выступаў на пазыцыі брамніка.
Сымон Енцш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 траўня 1976 (48 гадоў) Дусэльдорф, Нямеччына | |
Рост | 196 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1995 1995—2000 2000—2003 2003—2009 2009—2013 |
Баер Юрдынген Карльсруэ Мюнхэн-1860 Вольфсбург Аўгсбург |
0 (0) 69 (0) 93 (0) 142 (0) 98 (0) |
Зборныя | ||
1999—2005 | Нямеччына-Б | 9 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьНарадзіўся ў Дусэльдорфу. Футбольную кар’еру пачаў у клюбе «Юрдынген», які потым быў названы «Баерам», у ліпені 1995 году гулец перайшоў у склад клюбу «Карльсруэ». Дэбютаваў у камандзе ў сэзоне 1998—1999 гадоў, калі клюб гуляў у Другой Бундэсьлізе.
У ліпені 2000 году Енцш перайшоў у склад «Мюнхэну-1860», дапамогшы баварцам тройчы пасьлядоўна заняць месца ў сярэдзіне табліцы, пасьля чаго падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург», дзе стаў галоўным брамнікам. У сэзоне 2007—2008 гадоў страціў сваю пазыцыю на карысьць швайцарскага брамніка Дыега Бэнальлё, аднак усё ж зьявіўся ў 15 матчах клюбу.
31 сакавіка 2009 году кантракт Енцша з «Вольфсбургам» быў спынены[1], а 9 чэрвеня ён падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Аўгсбург», які потым быў падоўжаны.
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевыя каманды зборнай, пасьля чаго аднойчы атрымаў выклік у нацыянальную каманду, але за яе гэтак і не дэбютаваў. Правёў 9 гульняў за рэзэрвовую зборную Нямеччыны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jentzsch: Vertragsauflösung" [Jentzsch: Contract terminated. Transfermarkt.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Аўгсбургу»
- Профіль на сайце fussballdaten
- Профіль на сайце weltfussball