Сымбалі эспэранта
Сы́мбалі эспэра́нта (на эспэранта: Esperanto-simbolo) — сукупнасьць сымбаляў, што ўвасабляе як саму мову эспэранта, так і ўсю эспэранта-супольнасьць. Ступень афіцыйнасьці ўсіх гэтых сымбаляў даволі розная, аднак да найбольш часта ўжываных адносяць сьцяг эспэранта, гімн эспэранта ды зялёную зорку. Да ліку дадатковых неафіцыйных атрыбутаў адносяць таксама зялёны колер наогул і партрэт ініцыятара эспэранта Людвіка Замэнгофа. У 1987 годзе быў прадстаўлены яшчэ адзін, г. н. «юбілейны сымбаль» эспэранта.
Зялёная зорка
рэдагавацьУпершыню зялёная пяцікутная зорка была прапанаваная як сымбаль эспэранта ў 1892 годзе ў часопісе «Эспэрантыст» (на эспэранта: La Esperantisto). Неўзабаве яна стала для эспэрантыстаў апазнавальным знакам; яе насілі (і працягваюць насіць дагэтуль) у выглядзе нагруднага значыка. Яна таксама ўжывалася на эспэрантысцкай манэце «стэлё». Паводле найбольш распаўсюджанага трактаваньня, пяць кутоў зоркі сымбалізуюць пяць кантынэнтаў, аб’яднаных адною надзеяю на аб’яднаньне ўсіх краінаў і народаў пры дапамозе эспэранта (зялёны колер — традыцыйны колер надзеі).
Існуе шматлікасьць варыянтаў дадзенага сымбаля (напрыклад, сустракаюцца зоркі зь літараю «Е» ў цэнтры).
Будучы знакавым сымбалям эспэранта, зялёная зорка нярэдка станавілася аб’ектам мастацкае творчасьці, напрыклад:
Гары, зялёная зорка, Зьзяй плянэце абноўленай. У праменях тваіх яна заўсёды Хай будзе мірнаю й зялёнаю. |
||
—В. Чарноў |
Сьцяг эспэранта
рэдагавацьСьцяг эспэранта ўяўляе сабою зялёнае палатно (з прапорцыяю бакоў 2:3), у левы верхні кут якога ўрэзаны белы квадрат з адлюстраванаю ў ім зялёнаю зоркаю. Зялёны колер на сьцягу сымбалізуе надзею, белы — мір ды нэўтралітэт, пяцікутная зорка — 5 кантынэнтаў, аб’яднаных адзінаю надзеяю.
Пытаньне пра сьцьвярджэньне сьцягу вырашалася на I Сусьветным канґрэсе эспэрантыстаў, што ладзіўся ва Францыі ў месты Булёнь-сюр-Мэры. Ілья Астроўскі (удзельнік зь Ялты) прапанаваў прыняць у якасьці афіцыйнага сьцяг мясцовае эспэранта-ґрупы, і канґрэс прыняў ягоную прапанову[1][2].
Сьцяг эспэранта быў ужываны на ляґатыпе пошукавага сэрвэра Google search 15 сьнежня 2009 року ў дзень 150-рочча ініцыятара эспэранта Людвіка Замэнгофа[3].
Гімн эспэранта
рэдагавацьГімнам эспэранта ё песьня на верш самога Замэнгофа «La Espero», пакладзенае на музыку францускім эспэрантыстам Фэлісьенам Мэню дэ Мэні.
Зялёны колер
рэдагавацьЗялёны колер — традыцыйны колер для пазначэньня ўсяго, што зьвязана з эспэранта і ўсім эспэранта-супольнасьцю. Ён сымбалізуе надзею (espero) і ё атрыбутам на сьцягу і зорцы эспэранта.
Юбілейны сымбаль
рэдагавацьЮбілейны сымбаль быў распрацаваны бразыльскім эспэрантыстам у рамках адмыслова заснаванага конкурсу. Перамоглы сымбаль быў прадстаўлены бразыльскім эспэрантыстам Ілмарам Ілтунам Фэрэйрам (пазьней прадстаўлены ім варыянт быў некалькі тэхнічна дапрацаваны).
Юбілейны сымбаль прадстаўляе сабою стылізаваную выяву зямное кулі, што складаецца з лацінскае літары «E» і кірылічнае літары «Э» (што сымбалізуе аб’яднаньне Ўсходу й Захаду, асабліва актуальнае ў час Халоднае вайны). Ён быў урачыста прадстаўлены ў 1987 годзе (рок старочча эспэранта). Існуюць неафіцыйныя назвы юбілейнага сымбалю, зьвязаныя зь ягонаю формаю: «малён», «яйка», «мяч для рэґбі». Некаторыя эспэрантысты крытыкуюць дадзены сымбаль за тое, што ягонае ўвядзеньне парывае з ужо ўстойліваю традыцыяю[4]. Дагэтуль ужываньне гэтага сымбалю даволі абмежаванае: ён ужываецца толькі як эмблема на выданьнях некаторых буйных эспэранта-арґанізацыяў (як UEA ды FEL); для шараговых эспэрантыстаў больш вядомымі дагэтуль застаюцца больш традыцыйныя сымбалі.
Партрэт Замэнгофа
рэдагавацьПартрэт Замэнгофа, шырока ўжываецца ў асяродзьдзі эспэрантыстаў, напрыклад, як насьценны атрыбут эспэранта-клюбу, нягледзячы на тое, што сам Замэнгоф неаднаразова падкрэсьліваў, што ён ё толькі «ініцыятарам эспэранта», і ўсяляк перашкаджаў стварэньню нейкаму культу сваёй асобы. Таксама ягоны партрэт скарыстаны на сэрыі паштовых маркаў СССР.
Цікавы факт
рэдагавацьРасейскі дасьледнік эспэранта-руху Анатоль Сідараў у адным з сваіх артыкулаў сьцьвярджае, што ідэя пяцікутнае чырвонае зоркі зьявілася ў старшыні РВР Льва Троцкага пасьля таго, як ён на адным з пасяджэньняў пабачыў характэрную эспэрантысцкую нагрудныя зялёную зорачку ў чальца Рады й Пятраградзкае суполкі «Эспэра» Мікалая Крыленка[5].
Вэрсія пра запазычаньні ў эспэрантыстаў тыпу зоркі, перафарбаванае ў чырвоны колер, таксама гучыць з вуснаў Сьвечнікава, галоўнага героя раману «Казароза».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (рас.) Ефим Зайдман. Самый активный в мире пропагандист (спасылка перавераная 16 студзеня 2011)
- ^ (эсп.) Энциклопедия эсперанто — Standardo Esperantista (спасылка перавераная 16 студзеня 2011)
- ^ 150 лет со дня рождения Л. Л. Заменгофа Архив дудлов. Google (2009-12-15). Праверана 2015-08-19 г.
- ^ J. Camacho, «Celakantoj», p. 15; Eld. Bero, Rotterdam, 2004
- ^ (рас.) Анатолий Сидоров. Происхождение красной звёздочки // Эсперанто: 120 лет развития (спасылка перавераная 16 студзеня 2011)
Партал «Эспэранта» | |
Праект «Эспэранта» |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- (анг.) António Martins. Сьцягі эспэранта (спасылка перавераная 30 жніўня 2019)