Сыльвэстар I (папа рымскі)
Сыльвэстр I (па-лацінску: Silvester I; ? — 31 сьнежня 335) — біскуп Рыма з 31 студзеня 314 па 31 сьнежня 335. Хрысьціянскі сьвяты, ушанаваны у ліку сьвяціцеляў. Адносіцца да адных зь першых прапаведнікаў сьвятых, а не пакутнікаў. Памяць у Праваслаўнай царкве ажыцьцяўляецца 2 студзеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 31 сьнежня.
па-лацінску: Silvester I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | III стагодзьдзе |
Памёр | 31 сьнежня 335 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 31 сьнежня і 31 сьнежня[2] |
Пра яго жыцьцё і дзеі вядома вельмі мала. Нарадзіўся ў Рыме ў хрысьціянскай сям’і. Пры Дыяклетыяне ў 284 годзе Сыльвэстр прыняў сан сьвятара, а падчас ганеньняў на хрысьціян трапіў пад рэпрэсіі за пахаваньне забітых.
Ягоны пантыфікат (біскуп Рыма з 314 году) прыпадае на час праўленьня імпэратара Канстантына (менавіта імпэратару належала рэлігійна-палітычная пэрспэктыва: у 313 годзе ён прызнаў хрысьціянскую царкву).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 32.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сыльвэстар I. Catholic Encyclopedia