Сыльвэстар I (папа рымскі)

папа рымскі, сьвяты

Сыльвэстр I (па-лацінску: Silvester I; ? — 31 сьнежня 335) — біскуп Рыма з 31 студзеня 314 па 31 сьнежня 335. Хрысьціянскі сьвяты, ушанаваны у ліку сьвяціцеляў. Адносіцца да адных зь першых прапаведнікаў сьвятых, а не пакутнікаў. Памяць у Праваслаўнай царкве ажыцьцяўляецца 2 студзеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 31 сьнежня.

Сыльвэстар I (папа рымскі)
па-лацінску: Silvester I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся III стагодзьдзе
Памёр 31 сьнежня 335
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці31 сьнежня і 31 сьнежня[2]

Пра яго жыцьцё і дзеі вядома вельмі мала. Нарадзіўся ў Рыме ў хрысьціянскай сям’і. Пры Дыяклетыяне ў 284 годзе Сыльвэстр прыняў сан сьвятара, а падчас ганеньняў на хрысьціян трапіў пад рэпрэсіі за пахаваньне забітых.

Ягоны пантыфікат (біскуп Рыма з 314 году) прыпадае на час праўленьня імпэратара Канстантына (менавіта імпэратару належала рэлігійна-палітычная пэрспэктыва: у 313 годзе ён прызнаў хрысьціянскую царкву).

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 32.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць