Сухадроўка

рака ў Беларусі

Сухадро́ўка, Сухо́драўка — рака ў Лёзьненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 519 км². Выдатак вады ў вусьці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

Рака
Сухадроўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сьвірбы
Вусьце Лучоса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Лёзьненскі раён і Віцебскі раён
Даўжыня 66 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,3 м³/с
Плошча басэйну 519 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Сьвірбы Лёзьненскага раёну, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Кузьмянцы Віцебскага раёну. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.

Даліна трапэцападобная (шырыня 300—600 м, ёсьць звужэньні да 50 м), ніжэй за ўток ракі Ласасіна невыразная. Абалона чаргуецца па берагах, у высокай плыні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м. Рэчышча вольна мэандруе, умерана зьвілістае, у сярэдняй плыні моцназьвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзьненскага раёну парожыстае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 356

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 356
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971