Сусі

рысавая страва з рыбай

Сусі́[1] (сушы́) — японская страва з рысу, сырой рыбы, воцату, васабі (хрэн), водарасьцяў (парфіра) і падлівы з соі або імбіру[2]. Атрымала распаўсюджаньне па-за Японіяй з 1980-х гадоў. Стылі і віды сусі моцна адрозьніваюцца, але адзіным ключавым інгрэдыентам ёсьць адмысловы рыс, які мае назву сары альбо сумэсі[3].

Сусі
Нацыянальная страваяпонская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікісырая рыба[d] і рыс
Некалькі відаў сушы

Мяркуецца, што вынаходнікам сучасных сусі ёсьць Ганая Ёгэй, які вынайшаў нігіры-сусі, тып сусі, найбольш вядомы на сёньня, у якім морапрадукты зьмяшчаюцца на уласнаруч зьлеплены кавалак рысу, аздоблены воцатам, каля 1824 году ў пэрыяд Эда. У тую эпоху такая страва лічылася фаст-фудам клясы цёнін[4][5]. Сусі традыцыйна гатуюцца зь сярэднязерневага белага рысу, але страву можна прыгатаваць з карычневага рысу або каротказерневага рысу. Вельмі часта сусі аздабляецца морапрадуктамі, як то кальмарам, вугарам, стронгай, тунцом і мясам крабу. Часам гатуюцца без морапрадуктаў і пазыцыянуюцца як вэгетарыянская страва. Сусі часам блытаюць з сасімі, падобнай стравай у японскай кухні, якая складаецца з тонка нарэзанай сырой рыбы альбо часам мяса[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць