Сусьветная выстава паштовых марак «Прага 1962»

Першая Сусьветная выстава паштовых марак «Прага 1962» (па-чэску: PRAGA 1962) — міжнародная філятэлістычная выстава, якая праводзілася з 18 жніўня па 2 верасьня 1962 году ў Празе.

Паштовая марка СССР. Лагатып і прызы міжнародных выстаў ў Празе (1950, 1955, 1962)

Кароткі агляд

рэдагаваць

«Прага 1962» была першай у сэрыі штогадовых сусьветных выставаў, якія арганізуюцца пад патранатам Міжнароднай філятэлістычнай фэдэрацыі (ФІП), і стала найбольш буйной і зьмястоўнай выставай падобнага роду за ўсе папярэднія гады існаваньня паштовых марак (пачынаючы з 1840 году).

У выставе прынялі ўдзел арганізацыі і прыватныя асобы з 86 краінаў, якія прадэманстравалі 73 дзяржаўныя экспазіцыі афіцыйнага кляса, падрыхтаваныя паштовымі адміністрацыямі і музэямі, і каля 1400 калекцый, якія належылі філятэлістам.