Сураская нізіна
Сураская нізіна — нізіна на крайнім усходзе Гарадоцкага і паўночным усходзе Віцебскага раёнаў Віцебскай вобласьці Беларусі, часткова заходзіць на тэрыторыі Смаленскай вобласьці Расеі.
Паверхня плоскахвалістая, ускладненая эолавымі узгоркамі, азёрнымі катлавінамі. Ваганьні адносных вышыняў 2—3 м, у месцах разьвіцьця дзюнавага рэльефу да 10 м.
Нізіну дрэнуе Дзьвіна з прытокамі Каспля, Усьвяча (з Аўсянкай). Найбольшыя азёры — Вымна, Тыёста, Сесіта.
Пад лесам каля 30% тэрыторыі. Карэнныя лясы іглічныя, на месцы высечак драбналістыя. На правабярэжжы Заходняй Дзьвіны, ля мяжы са Смаленскай вобласьцю, пераважаюць бярэзьнікі і асіньнікі, сустракаюцца ельнікі. На левабярэжжы Заходняй Дзьвіны ўздоўж ракі растуць хвойнікі, уздоўж мяжы са Смаленскай вобласьцю — асінавыя і бярозавыя лясы з дробнымі дзялянкамі ельнікаў з прымешкай ясеню, клёну, ліпы. Распаўсюджаныя балоты верхавога тыпу. Лугі мурожныя зёлкавыя, нізінныя рознатраўныя і дробнаасотавыя. Пад ворывам каля 20% тэрыторыі.
Літаратура
рэдагаваць- Суражская низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.