Сундар
Сундар — мужчынскае імя.
Сундар лац. Sundar | |
Sunder | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sundo + Heri |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Зантэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сундар» |
Паходжаньне
рэдагавацьСундэр або Сунтар (Sunder[a], Sunthar) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сунд- (сунт-) (імя ліцьвінаў Сундаўт; германскае імя Sundolt) паходзіць ад стараверхненямецкага sundar 'поўдзень'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sundarowicz (29 лістапада 1777 году)[6].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назваў мясцовасьцяў Sunderesbach, Sunderessun
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1369.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ S, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai