Стэфэн Кары

баскетбаліст ЗША

Ўордэл Стывэн «Стэф» Кары II (па-ангельску: Wardell Stephen "Steph" Curry II; нар. 14 сакавіка 1988, Экран, Агаё, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Зважаецца найвялікшым кідальнікам мяч у кошык і адным з найвялікшых гульцоў усіх часоў. Кары прыпісваюць рэвалюцыю ў баскетболе, бо лічыцца, што менавіта ён натхніў каманды і гульцоў рабіць больш трохачковых кідкоў[1][2][3][4]. Стэф ёсьць чатырохразовым чэмпіёнам НБА, двойчы быў самым каштоўным гульцом НБА, а таксама аднойчы самым каштоўным гульцом фіналу, матчу ўсіх зорак НБА ды найлепшым гульцом году ў НБА.

Кар’ера

рэдагаваць

Стэф пачынаў кар’еру ў студэнцкім баскетболе, абараняючы колеры клюбу «Дэйвідсан Ўайлдкэтс», дзе ўсталяваў рэкорды за колькасьць набраных пунктаў ня толькі за каманду, але ў Паўднёвай канфэрэнцыі агулам. На драфце НБА 2009 году Кары быў абраны клюбам «Голдэн Стэйт Ўорыярз» пад сёмым нумарам.

У 2014—2015 гадах Кары атрымаў сваю першую ўзнагароду самага каштоўнага гульца лігі і прывёў «Ўорыярз» да іхняга першага чэмпіёнства з 1975 году. У наступным сэзоне ён стаў першым баскетбалістам, які быў абраны самым каштоўным гульцом аднагалосным галасаваньнем і быў лідэрам лігі паводле колькасьці пунктаў, кідаючы больш за 50—40—90. У тым жа годзе «Ўорыярз» пераўзвысілі рэкорд паводле колькасьці перамог у рэгулярным сэзоне ў гісторыі НБА, здабыўшы іх ажно 73. У тым жа сэзоне каманда прабілася ў фінал НБА, але зьведала паразу ад «Кліўлэнд Кавальерз» у сэрыі зь сямі матчаў. Кары дапамог клюб зноў здабыць чэмпіёнства ў 2017 і 2018 гадах. У 2019 году клюб прабіўся ў фінал НБА, але прагуляў «Таронта Рэптарз» у шасьці гульнях сэрыі. Пасьля шэрагу траўмаў і прапушчаных выступаў у плэй-оф у 2020 і 2021 гадах Кары здабыў свой чацьверты чэмпіёнскі тытул у 2022 годзе, калі ў фінале быў выгуляны «Бостан Сэлтыкс». Упершыню Кары быў абраны самым каштоўным гульцом фіналу. У тым жа годзе форвард стаў лідэрам усіх часоў паводле колькасьці трохачковых кідкоў у гісторыі НБА, апярэдзіўшы Рэя Алена[5].