Стэфан Марыс Дыён
Стэфан Марыс Дыён (па-француску: Stéphane Maurice Dion; нарадзіўся 28 верасьня 1955 году, Квэбэк) — канадзкі палітык, былы лідэр апазыцыйнай леванакіраванай Лібэральнай партыі Канады. Са сьнежня 2006 да сьнежня 2008 году Дыён зьяўляўся лідэрам апазыцыі ў ніжняй палаце парлямэнту Канады, дзе ён прадстаўляе акругу Сэн-Ляран-Карт’евіль (правінцыя Квэбэк) з 1996 году.
Стэфан Марыс Дыён | |
па-француску: Stéphane Dion | |
Стэфан Дыён у 2006 годзе | |
Дэпутат парляманту Канады | |
---|---|
1996 — цяперашні час | |
Міністар навакольнага асяродзьдзя Канады | |
20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006 | |
Прэм’ер-міністар: | Пол Мартын |
Папярэднік: | Дэйвід Андэрсан |
Наступнік: | Рона Эмбраўз |
Міністар міжурадавых адносін Канады | |
25 сакавіка 1996 — 11 сьнежня 2003 | |
Прэм’ер-міністар: | Жан Крэцьен |
Папярэднік: | Марсэль Масэ |
Наступнік: | П’ер Пэтыгру |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 верасьня 1955 (69 гадоў) Квэбэк (горад), Квэбэк |
Партыя: | Лібэральная партыя Канады |
Сужэнец: | Janine Krieber |
Дзеці: | Jeanne |
Бацька: | Леон Дыён[d] |
Адукацыя: |
Лавальскі унівэрсытэт Парыскі інстытут паліталёгіі |
Дыён атрымаў ступень бакаляўра і магістра па паліталёгіі ў Лавальскім унівэрсытэце і ступень доктара ў Парыскім інстытуце паліталёгіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім унівэрсытэце.
Дыён быў членам двух канадзкіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г. зн. фэдэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэт’ена і міністрам навакольнага асяродзьдзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Мартына.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтэфан Марыс Дыён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |