Стывэн Піенаар
Сты́вэн Джэром Піенаар (па-ангельску: Steven Jerome Pienaar; нарадзіўся 17 сакавіка 1982 году, Яганэсбург, ПАР) — былы паўднёваафрыканскі футбаліст, ўінгер. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай ПАР.
Стывэн Піэнаар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1982[1][2][3] (42 гады) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2006 2006—2008 2007—2008 2008—2011 2011—2012 2012 2012—2016 2016—2017 2017—2018 |
Аякс Кейптаўн Аякс Амстэрдам Барусія Дортмунд → Эвэртан (арэнда) Эвэртан Тотэнгэм Готспур → Эвэртан (арэнда) Эвэртан Сандэрлэнд Бідвэст Ўітс |
24 (6) 95 (15) 25 (0) 28 (2) 76 (9) 10 (0) 14 (4) 71 (7) 15 (0) 6 (0) |
Зборныя | ||
2002—2012 | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 62 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьСтывэн выступаў за мясцовыя дзіцяча-юнацкія каманды сваёй правінцыі, а пасьля гэтага пэрспэктыўнага юнака запрасілі ў вядомую ў Паўднёвай Афрыцы акадэмію нідэрляндзкага клюбу «Аякс» з наступнымі выступамі ў складзе «Аякс Кейптаўн». Пасьля яго перавялі ў асноўную каманду «Аякса», у якой ён дасягнуў значных кар’ерных посьпехаў. У 2006 годзе Стывэн падпісаў свой паўнавартасны кантракт зь нямецкай «Барусіяй» з Дортмунду, але замацавацца ў аснове ён ня здолеў, таму апынуўся перад выбарам — сядзець на замене або паспрабаваць сябе ў іншай камандзе. Таму ў 2007 годзе быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Эвэртан», менавіта ў гэтай камандзе раскрыліся задаткі гэтага гульца, таму на наступны сэзон клюб выкупіў ягоны кантракт у дортмунцаў, і Стывэн стаў гульцом лівэрпулцаў.
З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную, зь якой прымаў удзел у міжнародных спаборніцтвах. Зьяўляўся капітанам каманды той эпохі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2002