Сты́вэн Джо́зэф Га́рпэр (па-ангельску: Stephen Joseph Harper; нарадзіўся 30 красавіка 1959 году, Таронта) — прэм’ер-міністар Канады (2006—2015), лідэр Кансэрватыўнай партыі Канады, якая перамагла на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 23 студзеня 2006 году.

Стывэн Гарпэр
па-ангельску: Stephen Joseph Harper
22-і прэм’ер-міністар Канады
6 лютага 2006 — 4 лістапада 2015
Папярэднік: Пол Мартын
Наступнік: Джастын Трудо
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 красавіка 1959 (65 гадоў)
Таронта, Антарыё
Партыя: Кансэрватыўная партыя Канады
Сужэнец: Ларын Гарпэр
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Стывэн Джозэф Гарпэр нарадзіўся 20 красавіка 1959 году ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада). Скончыў унівэрсытэт горадзе Калгары, па спэцыяльнасьці эканаміст. Некаторы час выкладаў, быў памагатым аднаго з дэпутатаў-кансэрватараў. У канцы 1980-я гадоў зьяўляўся адным з кіраўнікоў Рэфармісцкай партыі Канады, у 1993—1997 гадах — сябрам палаты грамадаў (ніжняй палаты) парлямэнту Канады ад гэтай партыі. У 1997 годзе быў віцэ-прэзыдэнтам, а ў 1998—2002 гадах — прэзыдэнтам Нацыянальнай грамадзянскай кааліцыі (кансэрватыўнай грамадзкай арганізацыі Канады). У 2002 годзе Гарпэр быў абраны лідэрам Канадзкага альянсу. У 2003 годзе ў выніку зьліцьця Канадзкага альянсу і Прагрэсіўна-кансэрватыўнай партыі была створаная Кансэрватыўная партыя Канады. З сакавіка 2004 году Стывэн Гарпэр зьяўляецца лідэрам гэтай партыі.

З 6 лютага 2006 па 4 лістапада 2015 году — прэм’ер-міністар Канады.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты з 1991 году. Мае сына і дачку. Піша кнігу па гісторыі хакею.