Студэнцкая думка (ЗБС)

грамадзка-палітычны часопіс (1988—2005)

«Студэ́нцкая ду́мка» ― беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Менску ў лістападзе 1988 году студэнцкім патрыятычным згуртаваньнем «Сьвітанак».[1] Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату(en) А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курсьнік Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночаньне беларускіх студэнтаў пераняло выданьне часопіса, рэдактарам якога стаў Зьміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопісу да канца году вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыцьцяўляўся на ротапрынтах(de) у навукова-дасьледчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў.

Студэ́нцкая ду́мка
Краіна Сьцяг СССРСССР да 1991
Сьцяг БеларусіБеларусь з 1991
Адрас Сьцяг БеларусіБеларусь, Менск
Заснавальнік Сьвітанак да 1990
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў з 1990
Выдавец Сьвітанак да 1990
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў з 1990
Галоўны рэдактар Ігар Міхно 1988-1990
Зьміцер Вайцяховіч з 1990
Дата заснаваньня 1 лістапада 1988 (36 гадоў таму)
Мова беларуская
Аб’ём 8 старонак
Фармат А5
Наклад 1000-5000

Беларусь

рэдагаваць

Пасьля распаду СССР часопіс працягнууў выдавацца і стаў пастаянным часопісам краіны. Доўні час выдаваўся без дзяржаўнае рэгістрацыі. Гэта не было перашкодаю для дзейнасьці часопісу.

13 красавіка 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / «Студэнцкая Думка». Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй «шэрага глянцу» штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.

13 красавіка 1999 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.

  1. ^ Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год. Generation.bY. Праверана 2016-05-15 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць