Стойка Стойкаў
Стойка Стойкаў (па-баўгарску: Стойко Стойков; 26 кастрычніка 1912 — 9 сьнежня 1969) — баўгарскі навуковец, вядомы мовазнавец, баўгарыст[1], заснавальнік баўгарскае дыялекталёгіі.
Стойка Іваноў Стойкаў | |
Стойко Иванов Стойков | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | Сафія, Баўгарыя |
Дата сьмерці | 9 сьнежня 1969 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | Сафія, Баўгарыя |
Месца вучобы | Сафійскі унівэрсытэт |
Занятак | мовазнавец, дыялектоляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | діялекталёгія |
Месца працы | Інстытут баўгарскае мовы Баўгарскае Акадэміі Навук (ІБМ БАН), Сафійскі унівэрсытэт |
Вядомы як | заснавальнік баўгарскай дыялекталёгіі |
Сябра ў | Балгарская акадэмія навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСтойка Стойкаў вывучаў славянскую філялёгію ў Сафійскім унівэрсытэце[1]. Ён спэцыялізаваўся ў фанэтыцы, дыялекталёгіі ды славянскім мовазнаўстве ў Празе (1937—1939). Атрымаў ступень доктара філязофіі ў Карлавым унівэрсытэце (1939). Працаваў у Інстытуце баўгарскае мовы БАН (ад 1942 году — асыстэнт, у 1952-1969 — кіраўнік сэкцыі баўгарскае дыялекталёгіі лінгвістычнага атлясу, ад 1958 году таксама намесьнік дырэктара Інстытуту), ды ў Сафійскім унівэрсытэце(асыстэнт з 1943, дацэнт з 1947, прафэсар у 1950—1969). Быў дэканам філялягічнага факультэту СУ (1953—1954, 1962—1966) і прарэктарам (1958—1960). Кіраўнік Камісіі па фанэтыцы й фаналёгіі Міжнароднага Камітэту Славістаў (1968—1969) і ягоны сакратар (1959—1964).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Василка Радева, Професор д-р Стойко Стойков - учен със светъл ум и интелектуална честност в „Българскиият език през 20. век“ (ред. Василка Радева), изд. Пенсофт, 2001, стр. 7]