Статусбанк
Адкрытае акцыйнае таварыства «СтатусБанк» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 43 млн руб. (2017)[1]. Асноўны акцыянэр — ААТ «Эўраторг» (99,5168% статуснага капіталу)[2].
Тып | ААТ |
---|---|
Заснаваная | 2002 |
Уласьнікі | Эўраопт |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | ![]() |
Ключавыя фігуры | старшыня праўленьня Ўладзімер Драгун |
Галіна | банкаўская сфэра |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
РэквізытыРэдагаваць
МФА 153001735, УНП 807000043, АКПА 37568362.
S.W.I.F.T.: IRJSBY22.
Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №26 выдадзеная 1 студзеня 2010 року Нацыянальным банкам Беларусі.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры №80700000043.
Тэлекс: 252020 MRB BY
ДзейнасьцьРэдагаваць
Банк мае аддзяленьні ў 16 месцах Беларусі[3].
МінуўшчынаРэдагаваць
«Міжнародны рэзэрвовы банк» зарэгістраваны 25 лютага 2002 року[4]. З 29 сакавіка 2002 — рэзыдэнт СЭЗ «Менск».
24 жніўня 2007 уласьнікам банку стала польска-ўкраінская фірма «Догмат»[5].
З 1 ліпеня 2009 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прыпыніў[6], а з 1 студзеня адклікаў ліцэнзію «Міжнароднага рэзэрвовага банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў частцы прыцягненьня сродкаў фізычных асобаў з прычыны недахопу мінімальнага памеру капіталу[7].
15 траўня 2012 новым уласьнікам банку стала адкрытае акцыянэрнае таварыства «Эўраторг», якое набыла 92,5% акцыяў (13 577 272 штукі) па цане 4,7 млн эўра[8].
28 студзеня 2013 банк зьмяніў назву на «Эўраторгінвэстбанк» у сувязі са зьменаю асноўнага акцыянэра банка[9].
25 траўня 2017 банк зьмяніў назву на «Статусбанк»[10].
ЗаўвагіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Общая информация(рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2018 г.
- ^ Структура собственности(рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Отделения банка(рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Банкі і НКФА, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 чэрвеня 2016 г.
- ^ Группа «Догмат» приобрела белорусский «Международный резервный банк»(рас.) Naviny.by Праверана 29 траўня 2017 г.
- ^ Нацбанк прыпыніў дзеянне ліцэнзіі Міжнароднага рэзервовага банка на прыцягненне сродкаў фізічных асоб ва ўклады Эканоміка. БелТА (2 ліпеня 2009). Праверана 29 студзеня 2013 г.
- ^ У Міжнароднага рэзервовага банка адклікана ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы прыцягнення сродкаў фізічных асоб Эканоміка. БелаПАН (5 студзеня 2010). Праверана 29 студзеня 2013 г.
- ^ marishka. (6 чэрвеня 2012) Международный резервный банк обошелся Евроопту в 5 млн. евро(рас.) Банки Беларуси Праверана 29 студзеня 2013 г.
- ^ ОАО «Международный резервный банк» переименовано в ОАО «Евроторгинвестбанк»(рас.) Пресс-центр / Информация для сми. СтатусБанк (28 студзеня 2013). Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Евроторгинвестбанк меняет наименование на СтатусБанк(рас.) // СтатусБанк, 26 траўня 2017 г. Праверана 18 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная бачына (рас.)