Стары музэй

мастацкі музэй у Бэрліне (Нямеччына)

Стары музэй (па-нямецку: Altes Museum) — мастацкі музэй у Бэрліне, на Музэйнай высьпе. Да 1845 году называўся Каралеўскім. Пабудаваны паміж 1825 і 1828 гадамі паводле праекту архітэктара Карла Фрыдрыха Шынкеля ў стылі клясыцызму. Пасьля рэстаўрацыі, праведзенай у 1966 годзе, у музэі разьмешчана калекцыя прадметаў мастацтва антычнасьці. У 1999, разам з чатырма іншымі музэямі Музэйнае выспы, быў уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Стары музэй
Altes Museum
Месцазнаходжаньне БэрлінНямеччына
Адрас Am Lustgarten 10178 Berlin
Наведнікаў
  • 1 080 000 чал. (2008)
  • 531 000 чал. (2009)
  • 362 000 чал. (2010)
  • 330 000 чал. (2011)
  • 162 000 чал. (2012)
  • 165 000 чал. (2013)
  • 206 000 чал. (2014)
  • 252 000 чал. (2015)
  • 271 000 чал. (2016)
  • 253 000 чал. (2017)
Створаны 1830 г.
Адкрыты 1830
Заснавальнік Фрыдрых Вільгельм III
Геаграфічныя каардынаты 52°31′10″ пн. ш. 13°23′54″ у. д. / 52.51944° пн. ш. 13.39833° у. д. / 52.51944; 13.39833Каардынаты: 52°31′10″ пн. ш. 13°23′54″ у. д. / 52.51944° пн. ш. 13.39833° у. д. / 52.51944; 13.39833
Стары музэй на мапе Нямеччыны
Стары музэй
Стары музэй
Стары музэй
smb.museum

У якасьці ўзору для будаўніцтва будынку музэю была абрана Стоа ў Атэнах. Фасад галоўнага будынку ўпрыгожаны 18-ю іянічнымі калёнамі, над кожнай зь якіх знаходзіцца арол зь пясчаніку, а астатнія тры фасады складзены з цэглы й камню. На фрызе будынку выраблены надпіс па-лацінску: « FRIDERICVS GVILHELMVS III. STVDIO ANTIQVITATIS OMNIGENAE ET ARTIVM LIBERALIVM MVSEVM CONSTITVIT MDCCCXXVIII» (па-беларуску: Фрыдрых Вільгельм III заснаваў гэты музэй у 1828 годзе, дзеля вывучэньня антычнасьці й вольных мастацтваў). Справа ад галоўнага сходу разьмешчана статуя Амазонка на кані (па-нямецку: Amazone zu Pferde), а зьлева — статуя Барацьбіт зь ільвом (па-нямецку: Löwenkämpfer).

Антычны збор

рэдагаваць

Першапачаткова будынак быў прызначаны для бэрлінскага збора Высокага мастацтва. З 1904 да 1942 году тут разьмясьціўся Антычны збор, які зноў быў вернуты сюды пасьля рэстаўрацыі 1966 году. На верхнім паверсе разьмяшчаюцца розныя часовыя выставы. З 2005 да 2009 году тут выстаўляліся экспанаты Эгіпэцкага музэю. Зь ліпеня 2010 на верхнім паверсе выстаўлены экспанаты этрускага й рымскага збору, а на галоўным паверсе — грэцкага антычнага збору.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць