Старадворскі сельсавет (Расонскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласьці БССР
Старадво́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Краснапольле (на 1 студзеня 1947 году).
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Дрэтунскага раёну Полацкай акругі. 3 ліпеня 1925 году раён перайменаваны ў Краснапольскі. 4 жніўня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Расонскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 14
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 304
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 111
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 238